У прыватным цагляным доме на адной з вуліц Маладзечна 29 сакавіка каля 12 гадзін суседка знайшла мёртвымі 66-гадовага гаспадара і яго 38-гадовую дачку. Папярэдняя прычына смерці – атручанне чадам.
Цела гаспадара ляжала на канапе, яго дачкі – у душавой кабіне санітарнага вузла, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях. Паводле гэтага паведамлення, дом ацяпляўся газавым катлом.
У гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях расказалі нашаму выданню: нічога дрэннага пра жыхароў дома суседзі сказаць не могуць. Сям'я была забяспечаная. Абсталяванне па ацяпленні дома – імпартны кацёл. Магчымая прычына трагедыі – няспраўнасць вентыляцыі.
Паводле інфармацыі гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, у Маладзечне створаная камісія па ўстанаўленні дакладных прычын гэтай трагедыі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY