Раённы аддзел следчага камітэта пасля праведзенай праверкі завёў крымінальную справу па артыкуле "Згвалтаванне" ў адносінах да 35-гадовага жыхара адной з вёсак Астравецкага раёна. Мужчыну падазраюць у тым, што ён згвалтаваў уласную 13-гадовую дачку.
Пракурор раёна Аляксандр Марцінчык даў санкцыю на арышт затрыманага, і цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары. Вядуцца следчыя дзеянні. У інтэрв’ю нашаму выданню Аляксандр Марцінчык паведаміў папярэднюю інфармацыю па гэтай гісторыі.
Аб тым, што муж згвалтаваў дачку, у міліцыю 4 сакавіка заявіла маці дзяўчынкі. Паводле гэтай заявы, дачка сама прызналася маці ў тым, што здарылася.
Праваахоўнікі адразу распачалі праверку гэтай інфармацыі. Дапыталі і заяўніцу, і яе мужа. Калі вырашалася пытанне аб заключэнні падазронага пад стражу, Аляксандр Марцінчык сам размаўляў з ім. Мужчына прызнаў сябе вінаватым.
Адзінай прычынай сваіх дзеянняў ён назваў стан алкагольнага ап’янення. Расказаў, што раней кадзіраваўся, а перад злачынствам чатыры дні быў у запоі.