— Пра загаранне крамы па продажы аўтазапчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі па вуліцы Міра ў Старых Дарогах стала вядома а палове восьмай раніцы. Прычым не ад вартаўніка, які ў гэты момант знаходзіўся ў будынку, а ад відавочцы, — расказаў старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС Алег Малевіч.
— Абшыты сайдынгам драўляны будынак на момант прыбыцця пажарных ужо гарэў адкрытым полымем. Агонь знішчыў дах, знутры выгараў мансардны паверх, былі пашкоджаны перакрыцці па ўсёй плошчы і сайдынг на плошчы 20 квадратных метраў. Пацярпелых не было. Мяркуецца, што пажар здарыўся з-за перапальвання печы.
Ужо 1 лютага пасля 4 гадзін раніцы "запалаў" будынак сельскага Дома культуры ў вёсцы Дражно.
— Гарэў дах, агонь распаўсюджваўся па ўнутраных памяшканнях, калі на месца прыбылі аварыйна-выратавальныя падраздзяленні, — паведаміла падрабязнасці старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — Аднапавярховы цагляны будынак быў узведзены ў 1978 годзе, пажарнай сігналізацыяй абсталяваны не быў. Каля 3 гадзін ночы прыбіральшчык клуба прапаліў кацёл і пайшоў дадому. У выніку пажару знішчаны дах, будынак выгараў знутры. Прычыны здарэння і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY