Два смяротныя ўдары нажом у шыю атрымаў вечарам 27 студзеня 52-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства ў кватэры аднаго з дамоў на вуліцы Валынца. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 47-гадовы гаспадар кватэры.
Начальнік дзяжурнай часці райаддзела міліцыі Ігар Шупенка паведаміў нашаму выданню: здарэнне адбылося каля 21 гадзіны. Па папярэдніх дадзеных, гаспадар сам запрасіў да сябе госця, які не мае свайго жылля.
Мужчыны разам выпівалі, пасля пасварыліся. Гаспадара падазраюць у тым, што падчас сваркі ён двойчы ўдарыў госця нажом у шыю, пасля чаго парэзаў сваю шыю сам. Пацярпелы памёр на месцы здарэння.
З рэзаным раненнем падазронага адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, да яго палаты прыставілі варту.
Раённы аддзел следчага камітэта 28 студзеня ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Забойства”.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY