
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці, 21-гадовы жыхар Ашмянаў, вадзіцель адной з дарожных арганізацый райцэнтра, адпачываў у рэстаране. Затым вырашыў з'ездзіць да сваёй дзяўчыны. Сеў у свой "Фальксваген" і паехаў, але яго заўважылі супрацоўнікі ДАІ. Далей падзеі разгортваліся, як у кіно: вадзіцель неаднаразова ігнараваў патрабаванні спыніцца, яго даганялі. Машына заехала ў тупік, пасля чаго вадзіцель усё роўна спрабаваў уцячы. Яго затрымалі.
Утрыманне алкаголю ў выдыхаемым ім паветры, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці, склала 1 праміле. Дыягназ "алкагольнае ап'яненне" ставіцца ўжо пры 0,31 праміле.
Відэа Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 
