У ноч з 27 на 28 снежня жыхар вёскі Геркі скраў з фермы карову і прывёў у свой хлеў.
Аб прапажы каровы вагой больш за 500 кг у міліцыю паведаміў дырэктар ААТ "Алая заря", якому належыць ферма ў вёсцы Лявонавічы. Урон папярэдне быў ацэнены ў 7,7 мільёна рублёў.
Паводле інфармацыі намесніка начальніка вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка, следчая група ўстанавіла, што 27 снежня амаль у 00 гадзін на ферму прыйшоў 45-гадовы раней судзімы жыхар вёскі Геркі. Ён забраў карову, прывёў яе ў суседнія Геркі і паставіў у свой хлеў. Падазронага затрымалі. Карову вярнулі на ферму.
Узбуджаная крымінальная справа.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY