Падазроных мужчын пад акном адной з кватэр позна ўвечары прыкмеціла пільная жанчына і пазваніла ў міліцыю. Дзякуючы гэтаму ўдалося затрымаць зводных братоў 1974 і 1986 гадоў нараджэння, на сумленні якіх больш за 60 кватэрных крадзяжоў, піша uvd.grodno.by.
“Працавалі” злодзеі ў асноўным у Брэсцкай вобласці, у Наваградак прыехалі на “гастролі”, абрабаваўшы перад гэтым некалькі кватэр у Слоніме. Першы крадзёж браты здзейснілі ў 2009 годзе.
Ад банальнага выбівання аконнага шкла каменем перайшлі да выкарыстання прафесійных інструментаў. У апошні час, ідучы на справу, для сувязі выкарытоўвалі рацыі. Абіралі кватэры, у якіх доўгі час адсутнічалі гаспадары. Выносілі ўсё, што траплялася: ад грошай і каштоўных рэчаў да тэхнікі. Скрадзенае вывозілі на машыне.
У поле зроку праваахоўных органаў па крадзяжах раней не трапляліся.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY