Учора ў апошнім матчы першага круга чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе лідар — сталічны "Партызан" — гуляў у гасцях з ФК "Смаргонь". Гульня закончылася ўнічыю 1:1.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з нашых слухачоў, на Гродзеншчыне фанаты "Партызана", якія вярталіся пасля матча (ён, дарэчы, закончыўся да 20-й гадзіны), патрапілі ў аварыю. Адзін з аўтамабіляў, у якім ехалі трое хлопцаў і дзяўчына, перакуліўся. Адзін чалавек (ён, нібыта, прыехаў з Масквы) загінуў, астатнія — ў лякарні.
Ніякай інфармацыі пра гэтае здарэнне на сайце ФК "Партызан" пакуль няма.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY