Зміцер Лукашук, / Зміцер Лукашук

Як стала вядома Еўрарадыё, 25 траўня аб 11 гадзіне памёр пацярпелы падчас тэракта ў метро Андрэй Ільін. Пра гэта паведаміла жонка памерлага Наталля.

Наталля Ільіна: “Ён памёр сёння... Аб 11 гадзіне”.

Доктар Андрэй Ільін працаваў намеснікам галоўнага ўрача гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі г. Мінска. Больш за 10 гадоў ён аддаў медыцыне, ратуючы жыцці людзей. У студэнцкія гады працаваў фельчарам, а пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – доктарам.

11 красавіка, у момант выбуху, Андрэй выходзіў з цягніка на станцыі метро “Кастрычніцкая”. Як і сотні іншых пасажыраў, вяртаўся з працы – да жонкі, сына і маленькай дачкі.



Пасля выбуху Андрэя даставілі ў вайсковы шпіталь у цяжкім стане. У яго былі шматлікія раненні, але самымі небяспечнымі былі пашкоджанні абодвух вачэй. Сябры і калегі доктара арганізавалі збор сродкаў, бо меркавалася, што для ўзнаўлення вачэй Андрэю Ільіну спатрэбіцца аперацыя за мяжой. 

Калі вы хочаце дапамагчы сям'і Андрэя Ільіна - дабрачынны рахунак адкрыты ў філіале 510 ОАО "АСБ Беларусбанк", код 603, УНП: 100633430.

У бел. рублях: No 000012

Атрымальнік плацяжу: Ільіна Наталля Паўлаўна
{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-30%
-20%
-10%
-50%
-20%
-20%