3 сакавіка заўзятары гандбольнага клубу Дынама (Мінск), якія прыехалі ў Маскоўскую вобласць на матч Лігі чэмпіёнаў супраць “Чэхаўскіх мядзведзяў”, былі збітыя.

Акрамя таго ў іх была адабраная клубная сімволіка. Напад зладзілі футбольныя хуліганы маскоўскага “Спартака”.

Як паведамляе сайт www.fanat1k.ru, акцыя была помстай за папярэднія канфлікты паміж фанатамі футбольных клубаў “Дынама” (Мінск) і ”Спартак” (Масква).

Трэба адзначыць, што напад выклікаў неадназначную рэакцыю нават сярод фанатаў расійскіх камандаў. Збітыя людзі, у сваёй большасці, да футбольнага фанацкага руху не мелі дачынення.
-15%
-10%
-30%
-10%
-15%
-10%
-50%
-10%
-50%