Аўтамабіль "Ман" ехаў па аўтадарозе з Мінску ў Брэст. Як піша "Intex-press", фура была цалкам запакаваная пафасаванымі навагоднімі падарункамі, зробленымі на фабрыцы "Камунарка".
Стаміўшыся ад позняй дарогі, кіроўца спыніўся на неасветленай і неахоўнай стаянцы і вырашыў падрамаць пару гадзін у машыне.
Зранку ён прачнуўся і паехаў далей. А на адным з прыпынкаў заўважыў, што навесны замок на прычэпе пашкоджаны. З прычэпу знікла палова тавару. Агулам злодзеі забралі 407 навагодніх падарункаў коштам 15 млн рублёў.
Кіроўца кажа, што спаў і нічога падазронага ўначы не чуў. Тым часам, па словах міліцыянтаў, каб вывезці кандытарскія вырабы, патрэбны быў падобны грузавік.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY