Узгаранне адбылося на другім паверсе аддзялення неўралогіі Віцебскай клінічнай лякарні. У гэты час там не было хворых, бо вядзецца рамонт. Здарэнне адбылося 4 лістапада ўвечары.
Прычынай пажару называецца неасцярожнае карыстанне агнём пры курэнні. Выратавальнікі кажуць, што другі і трэці паверхі будынку былі задымленыя. Вінаватага ў пажары пакуль не знайшлі. З трэцяга паверха па калідоры ў іншы блок выратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек, у тым ліку цяжка хворых. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
Навіцкі: “Медперсаналам сумесна з супрацоўнікамі МНС было эвакуявана 30 хворых. З іх чацвёра цяжкіх і шасцёра сярэдняй цяжкасці. Пажар ліквідаваны за 16 хвілінаў. Ніхто не пацярпеў”.
Па словах Навіцкага, былі пашкоджаныя толькі шыбы, якія ляжалі на другім паверсе, дзе вядзецца рамонт.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY