Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як паведамляюць польскія СМІ, сярод пасажыраў была жонка польскага прэзідэнта Ганна Камароўска.
Як паведамляе gazeta.pl, сваякі загінулых у красавіцкай катастрофе пад Смаленскам не змаглі вярнуцца ў Польшчу з-за аварыі польскага самалёта. Boeing 737-400 не змог узляцець у віцебскім аэрапорце. Паводле некаторых звестак, сапсаваўся адзін з рухавікоў.
Віцебскія ўлады ўжо падрыхтавалі 160 месцаў у мясцовых гатэлях для польскіх грамадзян, якія чакаюць прылёту іншага самалёта (ён ужо вылецеў з Варшавы). Магчыма, што польскія грамадзяне не будуць чакаць у Віцебску раніцы і ўжо ноччу вылецяць на радзіму. Дарэчы, у Ганны Камароўскай была магчымасць паляцець у Варшаву на іншым самалёце, але яна вырашыла застацца з іншымі пасажырамі.
Нагадаем, у нядзелю Смаленшчыну наведала польская дэлегацыя. Там адбыліся жалобныя мерапрыемствы ў памяць пра загінулых у авіякатастрофе самалёта Леха Качынскага 10 красавіка. Сярод іншых, у іх узялі удзел жонка прэзідэнта Польшчы Ганна Камароўска і жонка прэзідэнта Расіі Святлана Мядзведзева.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY