Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


У грамадзяніна Беларусі ў Рызе з аўтамабіля скралі сумку. У ёй, паведамляе партал МixNews, было 7 тысяч еўра і 1,5 млн беларускіх рублёў.

Па словах паліцыянтаў, пацярпелы пакінуў аўтамабіль каля аўтарынка. Калі ён вярнуўся, у аўтамашыны было праколатае кола. Беларус адправіўся ў бліжэйшы аўтасэрвіс. Мужчына зайшоў з працаўніком сэрвісу ва ўнутраныя памяшканні, а калі вярнуўся, то пабачыў, што з машыны скралі сумку.

Паліцыя мяркуе, што шына была праколатая менавіта дзеля крадзяжу сумкі з салона аўтамабіля. 
-8%
-25%
-25%
-15%
-35%
-25%
-20%
-50%
-40%
-50%
-10%