Згодна з той інфармацыяй, што ёсць у Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, колькасць зарэгістраваных няшчасных выпадкаў пры правядзенні паляванняў з 2007 года практычна не зніжаецца і знаходзіцца на высокім узроўні.
За тры з паловай гады ў краіне зарэгістраваныя 39 няшчасных выпадкаў пры правядзенні паляванняў. У іх 26 чалавек загінула, 13 было паранена.
— Ужо сёння абмяркоўваецца мэтазгоднасць выкарыстання паляўнічымі камізэлек павышанай бачнасці, правядзенне паляванняў толькі ў паляўнічых угоддзях, якія абсталяваныя стралковымі лініямі, а таксама абмежаванні па колькасці паляўнічых на аднаго кіраўніка пры правядзенні загонных паляванняў, паляванняў з засады і з падыходу, — гавораць спецыялісты Дзяржаўнай інспекцыі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY