Удзень 12 жніўня на стаянцы ў двары кінастудыі “Беларусьфільм” загарэўся аўтамабіль. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё аператыўны дзяжурны МНС Аляксандр Раманенка.
Раманенка: “На тэрыторыі кінастудыі “Беларусьфільм” на спецыяльна адведзенай стаянцы загарэўся мінівэн Pontiac. У яго гашэнні былі задзейнічаныя машына хуткага рэагавання і аўтацыстэрна. Пажар быў хутка ліквідаваны, ніхто не пацярпеў”.
Хаця здарэнне і абыйшлося без ахвяраў, але вельмі ўразіла відавочцаў. Некаторыя з іх нават сцвярджалі, што бачылі, як аўтамабіль выбухнуў. Але Аляксандр Раманенка гэтыя чуткі абвяргае.
Раманенка: “Сведкі кажуць, што адбыўся выбух. А хто такія гэтыя сведкі? Зразумейце, гэта звычайныя людзі, у якіх эмоцыі. Калі б гэта быў выбух...”
Прычыны загарання высвятляюцца.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- Probusiness.io — портал о бизнесе
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY