101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  2. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  3. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  4. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  5. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  6. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  7. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  8. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  9. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  10. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину
  11. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходит в Беларуси 1 марта
  12. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  13. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  14. В Беларуси создали собственную ракету для «Полонеза» (ее очень ждал Александр Лукашенко)
  15. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  16. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  17. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  18. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  19. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  20. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  21. Названы победители «Золотого глобуса» (почти без сюрпризов)
  22. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  23. Кто стоит за каналом «Советская Белоруссия»? Узнали, где он работает и что думает о политике
  24. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  25. Весна наступила, но зима не сдается. К выходным вновь похолодает
  26. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  27. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  28. Один из главных претендентов на «Оскар» и еще пять премьер марта. Что идет в кино в этом месяце?
  29. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  30. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино


Яўген ВАЛОШЫН,

24-гадовы Сяргей Кажура паспеў кінуцца наўцёкі да таго, як да яго завітала міліцыя

20-гадовая Алена, супрацоўніца турыстычнай фірмы з Вілейскага раёна, знікла 1 чэрвеня. Выйшла з вясковай хаты, якую яна здымала, і не вярнулася. Сваякі напісалі заяву ў міліцыю, дзяўчыну пачалі актыўна шукаць. Падключылі нават сродкі масавай інфармацыі, фотаздымкі Алены надрукавалі на папулярных інфармацыйных інтэрнэт-сайтах.

Міліцыя прапрацоўвала ўсе магчымыя версіі. Перш-наперш праверылі, каму Алена магла тэлефанаваць увечары напярэдадні знікнення. Так выйшлі на дваіх мужчын, якія маглі мець дачыненне да справы. У міліцыянераў былі падставы падазраваць аднаго з іх — Сяргея Кажуру. Ён жыў у гэтай жа вёсцы і часта наведваўся да Алены госцем.

Кажура выставіў легенду, згодна з якой дзяўчына ўвогуле з'ехала з вёскі. І пэўны час гэта версія гучала праўдападобна. Кажуру дапытвалі з дапамогай тэхнічных сродкаў, але той трымаўся спакойна, нічым сябе не выдаваў. Ён дзейнічаў звышасцярожна, як кажуць, разлічваў кожны свой крок. Але аднойчы ўсё ж выдаў сябе ў тэлефоннай размове.

Міліцыянеры тут жа выехалі ў вёску, дзе жыў падазроны. Пачалі абшукваць тэрыторыю ля хаты яго бабулі. І ў гаражы натыкнуліся на дзікую знаходку: труп Алены быў засыпаны зямлёй і заліты цэментам.

Сам падазроны кінуўся наўцёкі яшчэ да прыезду міліцыі, зразумеў, што зрабіў памылку. Ён перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі. Міліцыя рабіла ўсё магчымае, каб затрымаць Кажуру, але падазроны пакуль знаходзіцца на волі.

— Заведзена крымінальная справа па артыкуле 139 (забойства). Прычыну смерці дзяўчыны называць пакуль не будзем — вынікі ўсіх належных экспертыз пакуль не гатовыя. Вядзецца следства, — паведаміў Сяргей БОРДАК, следчы па асабліва важных справах пракуратуры Мінскай вобласці.

— Адносінаў паміж імі не было ніякіх. У інтэрнэце пісалі пра тое, што ён Алену згвалціў, гэта няпраўда, — распавядае Алена Мікалаеўна, начальніца забітай дзяўчыны. — Каля года ён заходзіў да яе як прыяцель. І аднойчы пабачыў дарагі ноўтбук... Зарэзаў яе і забраў гэты камп'ютар. Банальнае, страшнае забойства...

Знаёмыя Алены распавядалі, што дзяўчына была вельмі мілым чалавекам, больш за ўсё на свеце любіла жывёл. І да людзей ставілася з дабрынёй і даверам, не ўяўляючы, што ў прыяцелі могуць набівацца сапраўдныя вылюдкі.

ПРЫКМЕТЫ ПАДАЗРОНАГА
 
Ва ўчыненні наўмыснага забойства (частка 1артыкула 139) падазраецца 24-гадовы Кажура Сяргей Пятровіч. Нарадзіўся і жыў у Маладзечне. 

На выгляд 23-24 гады, рост 175-177 сантыметраў, хударлявага целаскладу, валасы прамыя, русыя.

Упраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама просіць усіх грамадзян, якім вядома пра месцазнаходжанне Сяргея Кажуры, паведаміць па тэлефонах у Мінску — (017)229 04 11, 229 04 03, 229 05 90, па мабільным тэлефоне на нумар +375 29 665 10 06 альбо ў найбліжэйшы орган унутраных спраў па тэлефоне 102.

Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантаваныя.
 
-5%
-20%
-17%
-20%
-15%
-49%
-20%
-40%
-40%