40-гадовага беларуса-садыста будуць судзіць у Крыме, у Сакскім раёне. У сярэдзіне ліпеня ён прыехаў на адпачынак і жорстка "выхоўваў" свайго 11-гадовага сына, нават пасадзіў яго на ланцуг.
Міліцыянты, якія знайшлі хлопчыка, самастойна зняць з яго шыі ланцуг не змаглі і выклікалі выратавальнікаў. Бацьку хлопчыка затрымалі на тры дні, а пасля выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер ён жыве разам з сынам і жонкай, якую выклікалі з Беларусі.
Сімферопальская газета "События" паведамляе, што беларусы вельмі незадаволеныя дзеяннямі крымскіх праваахоўнікаў, якія іх "затрымалі на адпачынку без грошай", і скардзяцца ў пракуратуру.
Тым часам, калі суд прызнае методыку выхавання бацькі хлопчыка недапушчальнай, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY