
Са слоў сведкаў, двое маладых людзей пералезлі праз плот на тэрыторыю касцёла. Яны адламалі у скульптуры посах, пашкодзіўшы пры гэтым кісць правай рукі, а таксама адбілі некалькі кавалкаў скульптуры. Акрамя гэтага, на двор з-за плота была перакінутая металічная шметніца.
4,5-метровы помнік ўсталявалі ў 2008 годзе з нагоды 30-годдзя абрання Яна Паўла ІІ папам. Як паведамілі ў касцёле, у той жа год адбыўся першы выпадак вандалізма - тады таксама выламалі посах.
