105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  2. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  3. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  4. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  5. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  6. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  7. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  10. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  11. «Мы с вами не допустили гражданского раскола». Лукашенко и Кубраков поздравили милиционеров
  12. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  13. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  14. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  15. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  16. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  17. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду
  18. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  19. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  20. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  21. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  22. Уволился декан ФМО БГУ Виктор Шадурский. Он возглавлял факультет больше 12 лет
  23. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  24. Как перекладывают «по карманам» долги госсектора и чем это чревато
  25. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  26. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  27. Новый декан у ФМО БГУ и большой красно-зеленый флаг в Новой Боровой. Что происходило в Беларуси 4 марта
  28. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  29. Носкевич: Уголовное дело Тихановского до конца месяца будет передано прокурору для направления в суд
  30. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно


Яўген ВАЛОШЫН,

фотоСярод белага дня рабаўнік увайшоў у аддзялення банка "Масква—Мінск" і "па-ціхаму" яго абчысціў, на 16000 долараў. Бандыта спрабавалі перахапіць па ўсім горадзе... Падрабязнасці ў рэпартажы спецыяльнага карэспандэнта "Звязды".

Нечаканае для спакойнай Беларусі абрабаванне здарылася ў панядзелак прыкладна а першай гадзіне дня.

У момант, калі артыкул рыхтаваўся да друку, пра гэты дзёрзкі напад на банк не было ніякай інфармацыі. Прэс-служба міліцыі не адказвала на тэлефанаванні. Але горад быў літаральна ачэплены машынамі ДАІ, міліцыянерамі ў форме і супрацоўнікамі органаў у штацкім. "Звяздзе" пра гэта здарэнне паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік мінскага банка, папрасіўшы на яго не спасылацца:

— Узброены напад на банк "Масква—Мінск"! — узрушана паведаміў інфарматар. — Чатырнаццаць гадоў працую ў сталіцы, а такога не прыгадаю.

Для спакойнай Беларусі такое дзёрзкае абрабаванне — па-сапраўднаму надзвычайнае здарэнне. Думаў, толькі ў галівудскіх кінастужках такое пабачу. І раптам такое ў спакойным Мінску!

Высветлілася, што аддзяленне банка "Масква—Мінск" па вуліцы Ясеніна, 30 і сапраўды абчысцілі. Каля чатырох гадзін дня, калі мы прыехалі на месца здарэння, там ужо працавалі крыміналісты. Уваход у банк быў ачэплены аранжавай стужкай.

—Сам не магу туды прайсці, прыехаў крэдыт браць, і бачу такое, — жаліцца сівы самавіты мужчына ў гарнітуры.

Спрабую даведацца ў міліцыянераў хоць нейкія падрабязнасці пра абрабаванне банка. Тыя паклікалі "галоўнага".

— Нічога не фатаграфаваць, усе даведкі праз прэс-службу!

Падыходжу да маладых людзей, якія таксама назіраюць за міліцыянерамі побач з аранжавай стужкай.

— Здарылася ўсё ціха, мы не бачылі ні рабаўнікоў, не чулі ніякай страляніны, — распавядае супрацоўнік салона прыгажосці, які месціцца па суседстве з банкам. — І раптам панаехала міліцыі.

— Не паспелі амністыю абвесціць, як тут жа банкі рабуюць пад самым бокам, — усхвалявана выказваецца дзяўчына з таго ж салона, зацягваючыся цыгарэткай.

Удалося даведацца, што напад на банк быў узброены па-сапраўднаму. Мужчына ўвайшоў у аддзяленне і пачаў пагражаць супрацоўнікам банка пісталетамі ці іх макетамі. На момант падрыхтоўкі гэтага матэрыялу пра затрыманне ўзброенага бандыта нічога не было вядома.

Горад ачапілі. Толькі на кавалку мінскай кальцавой аўтадарогі ад вуліцы Прытыцкага да Лагойскага тракта мы налічылі аж сем даішных аўтамабіляў. Але ці прынясе плён план "Перахват"?

Ад 2008 года гэта ўжо чацвёртае дзёрзкае абрабаванне банка ў Мінску. Спачатку абчысцілі абменнік "Пріорбанка" ў гіпермаркеце "Прастор". Вынеслі дзясяткі тысяч долараў. У снежні гэтага года здарылася страшная трагедыя ва ўніверсаме "Аўтазаводскі" — нелюдзь забіў касірку абменніка "Абсалютбанка" і вынес грошы. Дагэтуль злачынца на волі. Яшчэ адну справу па абрабаванні абменніка "Абсалютбанка" ва ўніверсаме "Цэнтральны" раскрылі. І вось чарговы напад на аддзяленне банка. Па афіцыйных звестках рабаўнік вынес каля 500000 расійскіх рублёў (каля 16000 долараў).

— Самае галоўнае, што не пацярпеў ніхто з супрацоўнікаў банку, — з палёгкай выдыхае Юрый БАЦЯН, дырэктар дэпартамента адміністратыўнага ўпраўлення банка "Масква—Мінск". — На жаль, сёння больш не магу даць аніякай інфармацыі.
-25%
-20%
-15%
-25%
-20%
-10%
-26%
-20%
-50%