Радавы Н., прызваны ў студзені 2010 года на службу ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў вайсковай частцы 25 красавіка, раптоўна памёр.
Вайсковец чатыры месяцы таму быў прызваны Старадарожскім раённым ваенным камісарыятам і праходзіў службу ў 307-й асобнай чыгуначнай брыгадзе, якая базуецца ў Слуцку (Мінская вобласць).
Падчас бегу на кароткія дыстанцыі - стаметроўкі - радавы адчуў сябе дрэнна і згубіў прытомнасць. Ваенныя медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць салдата.
На сённяшні дзень па факце смерці радавога назначана судова-медыцынская экспертыза.
Слуцкая міжраённая ваенная пракуратура праводзіць праверку, падчас якой асаблівая ўвага надаецца аналізу працы медыцынскай камісіі Старадарожскага РВК, якую навабранец праходзіў перад адпраўкай у войска.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY