106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  2. Динаре Алимбековой не хватило секунды, чтобы выиграть медаль в спринте на КМ по биатлону
  3. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  4. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  5. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  6. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  7. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  8. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  9. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  10. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  11. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  12. Надпись в книге, провластные автопробеги и акции солидарности. Что происходит в стране 6 марта
  13. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  14. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  15. Задержано более 20 участников конференции Лиги студенческих объединений, приговоры судов. Что происходило 5 марта
  16. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  17. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  18. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  19. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  20. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  21. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  22. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  23. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  24. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  25. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей
  26. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  27. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  28. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  29. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  30. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами


Яўген ВАЛОШЫН,

фотоНа думку калег, 21-гадовая касiрка сталiчнага абменнiка Таццяна Пятрова перашкаджала бандыту забраць грошы з касы

Вiдаць, не кожны маньяк здольны на такое лютае зверства. У чацвер, 10 снежня, у Мiнску сярод белага дня зарэзалi Таню Пятрову, касiрку абменнага пункта "Абсалютбанка". Нейкiм чынам забойца трапiў у кабiнку абменнiка, забраў усе грошы i не пашкадаваў 21-гадовую дзяўчынку. Таню знайшлi толькi вечарам — каля дзевяцi гадзiн у абменнiк прыехалi iнкасатары...

Журналiсты даведалiся пра трагедыю толькi ранiцай у пятнiцу. Справа ад абменнiка знаходзiцца ўваход ва ўнiверсам "Аўтазаводскi", злева — дзверы "Кафетэрыя". Мясцовыя людзi, пачуўшы пра забойства, па чарзе падыходзяць i аглядаюць кабiнку касiра.

Мяркуецца, што Таню забiлi ўдзень, але чамусьцi да самага вечара людзi не маглi заўважыць, што ў абменнiку адбылося нешта страшнае. Калi не прыглядацца пiльна, касiра за акенцам пабачыць складана — шкло нiбы затанiраванае. Але прыглядаюся i хапаюся за галаву — унутры абменнiка сцены запэцканыя крывёю. Жах.

— I з самага абеду ўчора тут была таблiчка "Тэхнiчны перапынак", — расказвае карэспандэнту "Звязды" сталая наведвальнiца "Кафетэрыя". — Але нiхто нiчога такога не бачыў.

— А я ранiцай тут долары мяняў, добра ведаў у твар гэту касiрку, маладая дзяўчына, — адводзiць карэспандэнта "Звязды" ўбок яшчэ адзiн наведвальнiк унiверсама Сяргей. — Вечарам мяне павiнны былi ў бальнiцу пакласцi, але не паклалi. I я каля дзесяцi гадзiн падышоў да ўнiверсама, хацелася шклянку вiна пацягнуць. Гляджу — людзей нямерана. Прарываюся да "Кафетэрыя" — мяне i скруцiлi. Давялося пашпарт паказваць, каб адпусцiлi. Там я i даведаўся, што адбылося...

Увайшоўшы ва ўнiверсам "Аўтазаводскi", накiроўваюся ў кабiнет да дырэктаркi. Ля яго некалькi жанчын трывожна абмяркоўваюць жахлiвае здарэнне. Як высвятляецца, гэта адмiнiстрацыя ўнiверсама.

— Мы ўсю ноч на нагах, спаць з учарашняга вечара так i не клалiся. Маладзенькая яна зусiм была, адзiны дзiцёнак у сям'i, — суха расказваюць жанчыны. — Нi з кiм з нашых не сябравала. Толькi часам заходзiла ў прыбiральню, пыталася, дзе ў нас можна паабедаць. Вам трэба iсцi туды, на кухню, там следчыя усiх нашых супрацоўнiкаў па чарзе дапытваюць...

Не хачу перашкаджаць працы следчых, але ўсё ж з надзеяй пытаюся: "Можа, затрымалi нелюдзя, якi ўчынiў такое злачынства?" Высвятляецца, што не затрымалi. Але зачэпкi ёсць — каля абменнiка ўсталяваныя вiдэакамеры. Запiсы ўжо пачалi пiльна вывучаць.

— Увогуле нiчога не можам вам сказаць, а то напiшаце, дык потым яго па цюменях лавiць будзем, — выказаўся адзiн са следчых.

Шараговыя супрацоўнiцы ўнiверсама, якiх ужо дапыталi, заўважылi ў дзень забойства на парозе падазронага "мужыка".

— Адзiнае — нейкi мужык доўга цёрся каля абменнiка ранiцай. Адна супрацоўнiца выходзiла на двор, як ужо сцямнела. I нехта выйшаў з абменнiка, яны ледзь твар у твар не сутыкнулiся, — распавядае карэспандэнту "Звязды" адна з прадаўшчыц. — Але i калега мая ў той момант не скемiла зазiрнуць цi пагрукацца ў абменнiк, ён жа, здавалася тады, быў зачынены. А вечарам дзяўчынку знайшлi з перарэзаным горлам...

Выходжу з унiверсама i зноўку аглядаю будку касiра. Нават у буднi на парозе ўнiверсама увесь час тлумяцца людзi. Вiдавочна, што для ашалелага рэцыдывiста гэта iдэальныя ўмовы, каб падпiльнаваць касiрку, якой спатрэбiлася выйсцi ў прыбiральню. Танюша, працуючы касiркай, знаходзiлася пад небяспекай. А вось цi турбавала гэта каго-небудзь — вялiкае пытанне.

— Напэўна, не захацела яна грошы проста так гэтаму нелюдзю аддаваць, — плача яшчэ адна касiрка "Абсалютбанка", калега Танi. — У лютым было здарэнне ў адным з гiпермаркетаў, скралi грошы з абменнiка, а павесiлi ўсё на касiрку, якая тады працавала.

Нiкога не бяромся абвiнавачваць — на ўсе пытаннi адкажа следства.

— Узбуджана крымiнальная справа па артыкуле 139 частка 2, — паведамляе старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў. — У пералiку на беларускiя рублi сума, якую скралi з абменнiка — 35 мiльёнаў беларускiх рублёў. Вядзецца следства.

Спадзяёмся, што забойцу Танi знойдуць.

Cледства звяртаецца да ўсiх, хто валодае якой-небудзь iнфармацыяй аб учыненым злачынстве, цi ў гэты дзень карыстаўся паслугамi згаданага абменнага пункта валюты, патэлефанаваць у дзяжурную часць Заводскага РУУС па тэлефонах: 340 02 02, 340 03 03, альбо па тэлефоне спецлiнii ГУУС "102".
-10%
-30%
-15%
-20%
-10%
-30%
-40%
-10%
-30%
-20%