Алена Андрэева,

Беларуская паліталогія знаходзіцца на этапе фарміравання, бо як навука пачала сваё развіццё толькі пасля развалу СССР.

Асноўнай яе мэтай сёння - дацэнт кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат палітычных навук Усевалад Шымаў - бачыць адаптацыю назапашанага навуковага досведу і інструментарыя навукі да беларускіх рэаліяў. Аналітык Беларускага інстытута
палітычных даследаванняў (BISS) Дзяніс Мельянцоў лічыць, што сучасная беларуская паліталогія праходзіць эмбрыянальны этап станаўлення, але ў дзяржаўных інстытутах развіваецца ў вельмі абмежаваных умовах, што натуральна для недэмакратычных рэжымаў. Пры гэтым госці TUT-Бавы сышліся ў тым, што большасць абывацеляў усё ж не атаесамлівае паліталогію з палітыкай,
хоць мяжа між гэтымі заняткамі і выглядае для іх вельмі тонкай.

На папулярныя закіды пра тое, навошта ж краіне столькі палітолагаў, калі ў Беларусі амаль 20 год нічога не змяняецца і вядомы толькі адзін палітык, палітолагі зазначаюць, што займацца навукай і вывучэннем Беларусі цікава. Пры чым не толькі беларускім палітолагам. У перыяд электаральных кампаній узрастае цікавасць як з боку саміх беларусаў, так і з боку замежнікаў. Паводле Дзяніса Мельянцова, пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў сфарміраваўся нават пэўны беларускі трэнд сярод замежных палітолагаў. Хаця сярод усіх паліталагічных даследаванняў свету беларускі вельмі малы сегмент.

Усевалад Шымаў зазначае, што, нягледзячы на непублічнасць паліталагічнай працы, выпускнікі юрфака з дыпломам юрыста-палітолага лёгка знаходзяць сабе працу, у тым ліку і па лініі міністэрства замежных справаў. Што да развіцця паліталогіі ў Беларусі, то тут асноўным накірункам, па меркаванні спадара Шымава, мае стаць распрацоўка навуковага інструментарыя, адэкватнага
беларускім рэаліям. Дзяніс Мельянцоў у сваю чаргу выказаў спадзяванне, што ў Беларусі працягнецца сусветная традыцыя, згодна з якой выкладчыкі вну будуць выкладаць паліталогію, грунтуючыся на ўласных даследаваннях і навуковых дасягненнях, а рэй у гэтай навуцы будуць весці прыватныя, недзяржаўныя навуковыя цэнтры.

Адзін з такіх цэнтраў – Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) - заснаваў знаны ў свеце беларускі палітолаг, доктар паліталогіі Ратгэрскага ўніверсітэту (ЗША) Віталь Сіліцкі. Інтэрв’ю з ім 5 студзеня 2009 года мы распачалі новую эпоху ў развіцці Радыё TUT.BY, якое з цягам часу трансфармавалася ў тэлебачанне TUT.BY-ТВ. 11 чэрвеня 2011 года Віталя ня стала праз невылечную хваробу. Яго памяці і быў прысвечаны чарговы выпуск праграмы TUT-Бава.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (26.25 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа