Алёна Андрэева,

Праваабаронца, юрыст, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова і галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка", гісторык і палітолаг Вадзім Гігін, гаворачы пра сітуацыю ў сферы правоў чалавека ў Беларусі, пагадзіліся з тым, што існуюць шматлікія праблемы. Па меркаванні Танкачовай, крытычнымі з'яўляюцца сферы грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта неаднаразова гучала ў леташніх заявах і дакладах шэрагу міжнародных праваабарончых арганізацыяў, кіраўнікоў і палітыкаў замежных краінаў, у тым ліку і Расіі. У сваю чаргу Вадзім Гігін заўважыў, што ўсе нараканні на сітуацыю з правамі чалавека ўз Беларусі з расійскага боку звязаныя з кароткачасовымі ускладненнямі ў беларуска-расійскіх адносінах. Ён таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час нічога падобнага не здарыцца, бо Беларусь і Расія цяпер моцна занятыя ў супольным інтэграцыйным праекце - Мытным Саюзе.



Вадзім Гігін выказаў упэўненасць, што беларускія праваабрончыя арганізацыі не займаюцца праблемамі ўсіх слаёў насельніцтва, бо тэматычныя накірункі ім вызначаюць грантадаўцы. Алена Танкачова заўважыла, што займацца адразу ўсім не пад сілу ніякаму спецыялісту. І назвала шэраг установаў, дзе асабліва цяжка працаваць праваабаронцам. У іх ліку былі названыя і тубдыспансеры. Спадар Гігін прапанаваў Алене Танкачовай разам накіравацца ў названыя ўстановы дзеля правядзення маніторынгу, аднак адзначыў, што наўрад ці зможа дапамагчы больш, чым набыццём квітка на грамадскі  ў ажыццяўленні гэтай дзейнасці.

Абодва бакі сышліся на тым, што самым актуальным сёння з'яўляецца абмеркаванне неабходных і магчымых зменаў у дзяржаўнай палітыцы дзеля нармалізацыі ў тым ліку і сферы правоў чалавека.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць аудыё (25.03 МБ)

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць вiдэа

Неўзабаве на партале TUT.BY з'явіцца поўная тэкставая версія праграмы TUT-Бава, прысвечанай правам чалавека ў Беларусі.

ОПРОС

Пасля прагляду праграмы пазіцыя каго з гасцей вам бліжэй?

  •  

1251 голос

Результаты

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-20%
-50%
-10%
-10%
-20%
-10%
-50%