Аляксей Вайткун,

У гэтым годзе споўнілася 100 год з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі. Паэт нарадзіўся 24 ліпеня 1911 года ў сялянскай сям'і ў вёсцы Пясочнае, што непадалёку ад Капыля. Сапраўднае імя — Астрэйка Акім Пятровіч. У 1930 годзе скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім педтэхнікуме. У 1932-34 гадах вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. Тады пачаў працаваць у беларускіх газетах.



У часы Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Яго двойчы накіроўвалі на занятую фашыстамі тэрыторыю Беларусі. Знаходзіўся на Случчыне ў партызанскай брыгадзе імя Чкалава. У тыя часы быў напісаны зборнік вершаў пра баявыя справы народных мсціўцаў, азаглаўлены аўтарам "Слуцкі пояс". Гэты зборнік у 1943 годзе пад рэдакцыяй Мікалая Дастанка быў выдадзены ў партызанскай падпольнай друкарні, якая славілася выпускам слуцкай партызанскай газеты "Народны мсцівец". Пасля вайны, у 1964 годзе зборнік быў перавыдадзены.

У пасляваенныя гады ўзначальваў Гродзенскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў, быў адказным сакратаром часопіса "Вожык".

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Яшчэ ў студэнцкія гады ў газеце "Чырвоная змена" (1929 пад псеўданімам Якім Зорны надрукаваны першы верш А. Астрэйкі ("Гады заўжды напевам новым"). У 1940 выдаў першы зборнік вершаў "Слава жыццю". Рукапіс другога зборніка "Квецень" згарэў у час вайны ў Мінску. У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі "Крамлёўскія зоры", "Добры дзень"(1948), "Зямля мая"(1952), "Песня дружбы" (1956), "Бацька мой, Нёман" (1961),"Сэрца насцеж" (1965),"Цвіціце верасы" (1975), "Зямная Случчына" (1977), "Ураджай цяпла" (1978), а таксама вершаваная казка "Елка" (1949) і паэма для дзяцей "Прыгоды дзеда Міхеда" (1956). У 1970 і 1981 гадах выйшлі "Выбраныя творы" у двух тамах.

Астрэйка - аўтар тэкстаў многіх папулярных песень ("Ой бацька мой, Нёман", "Песня пра Заслонава", "Шаўковыя травы" і інш.). Займаўся таксама перакладам на беларускую мову твораў пісьменнікаў народаў СССР.

"Гэта мы" – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

TUT.BY – гэта мы…
{banner_819}{banner_825}
-10%
-15%
-14%
-25%
-15%
-20%
-22%
-50%