НОВОСТИ

Уладзімір Арлоў


Фото с сайта www.autorskecteni.cz
Фото с сайта www.autorskecteni.cz
Арлоў, Уладзімір Аляксеевіч
 
Беларускі пісьменнік
 
Нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Полацку.
 
У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
 
Працаваў настаўнікам гісторыі, карэспандэнтам, загадчыкам аддзелам, намеснікам рэдактара гарадской газеты "Хімік", рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".

Творчую біяграфію пачынаў вершамі (1976). Аднак вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі, дзе строгая дакументальнасць гарманічна спалучаецца з рамантызацыяй герояў і эпохі, а вобразам ўласцівыя глыбокі псіхалагізм і пераканаўчасць. Творы перакладаліся на нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і іншыя мовы.

Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, член рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, член рэдкалегіі часопісаў "Спадчына", "Калосьсе".

Узнагароды: прэмія Ленінскага камсамола Бeларусі (1986), медаль Францыска Скарыны "за ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў літаратуры" (1991), выдавецкая прэмія імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурная прэмія імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996).

Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у тым ліку: Добры дзень, мая шыпшына. Мн., 1986; Пакуль не згасла свечка. М., 1990; Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992; Міласць князя Гераніма. Мн., 1993; Таямніцы Полацкай Гісторыі. Мн., 1994; Адкуль наш род. Мн., 1996, Вільня, 2000; Божая кароўка з пятай авеню. Мн., 1998 Дзесяць вякоў беларускай Гісторыі. Вільня, 1999 (у сааўтарстве з Г. Сагановічам); Requiem dla piły motorowej. Białystok, 2000; сцэнары навукова-дакументальных фільмаў "Еўфрасіння Полацкая", "Полацкія лабірынты", "Сімяон Полацкі" і іншых.

Жанаты. Мае дваіх сыноў.

Крыніца: Кто есть Кто в Республике Беларусь


Если вы заметили ошибку в этом тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter


 

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА