ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ TUT.BY

Класікі без глянцу


Увесну 2010-га Лявон Вольскі прэзентаваў сольны альбом на вершы беларускіх класікаў "Белая яблыня грому", мэта якога - вярнуць у сучасны культурны кантэкст творчасць вядомых беларускіх паэтаў. TUT.BY падтрымаў задуму, распачаўшы серыю інтэрв’ю з нашчадкамі, сябрамі і біёграфамі легендарных творцаў. Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў ідэалагічна надзейныя вобразы, галовы ў прэзідыумах, сімвалы дзяржаўнага ладу ці статуі ў пантэоне герояў - каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі, выпівалі і хадзілі па крамах, ездзілі за мяжу, заўзелі на футболе, гулялі ў карты… Менавіта такімі мы і хочам паказаць мастакоў слова - без бронзы, грыму і глянцу - "Класікаў без глянцу".

Если вы заметили ошибку в этом тексте, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter


 

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА