Ілона Іванова, / Ілона ІВАНОВА

Старажытны Мсціслаў будзе прымаць рыцараў і іх прыгожых дам трэці год запар. У фэсце возьмуць удзел больш за два дзясяткі рыцарскіх клубаў. Акунуцца ва ўмоўны, але гераічны і незабыўны свет сярэднявечнай культуры запрашаюцца ўсе!

Праграма "Рыцарскага фэсту-2010" разнастайная. Ён пачнецца раніцай ў праваслаўным храме Аляксандра Неўскага і каталіцкім Кармеліцкім касцёле малебнамі ў гонар воінаў-мсціслаўцаў, якія загінулі за Айчыну на полі бітвы. Потым — святочнае тэатралізаванае шэсце, якое ачоліць на кані сам кароль Ягайла! Традыцыйна адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі Мсціслава. Аматары роднай гісторыі могуць наведаць у часе фэсту знакамітыя на ўсю Беларусь славутасці Мсціслаўшчыны. Напрыклад, усяго за 3 тысячы рублёў можна трапіць на экскурсію па калегіуме іезуіцкага манастыра, дзе будзе разгорнутая музейная выстава. А побач будзе працаваць "Мсціслаўскі скляпок", дзе можна асвяжыцца — прадэгуставаць вінныя і безалкагольныя напоі.

Для ўдзельнікаў і гасцей "Рыцарскага фэсту" будзе гатаваць сярэднявечная кухня. У гарадскім парку запрацуе Горад майстроў. На свяце выступяць "Песняры", розныя беларускія гурты, вогненны цырк. Будзе лазернае шоу і феерверк. Сярэднявечная дыскатэка познім суботнім вечарам запрашае моладзь, а білет на яе каштуе 1200 рублёў.

На Замкавай гары будуць праходзіць рыцарскія турніры. Уваход на іх платны: праўда, білеты каштуюць зусім нядорага. Каб трапіць на турніры мечнікаў і лучнікаў, трэба заплаціць 1100 рублёў, а каб назіраць на рознымі бугуртамі — 1500 рублёў.

Пра начлег і харчаванне гасцям "Рыцарскага фэсту" раяць паклапаціцца загадзя. Жыць можна нават ў спальных карпусах старажытнага іезуіцкага манастыра, на тэрыторыі якога будзе працаваць і міні-кафэ.
{banner_819}{banner_825}
-65%
-20%
-90%
-25%
-80%
-15%
-35%
-30%