Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
 Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

Кантралёры ўжо трэніруюцца да 17 снежня

11 декабря 2007 » Общество
фотоЯк даведалася Еўрарадыё, на лініі ўжо выйшла ў два разы больш кантралёраў. А аўтобусным паркам давялі новыя планы па даходах. Таксама ўдвая большыя.

Праз 6 дзён школьнікі, студэнты ды пенсіянеры пазбавяцца льготаў на праезд. Як даведалася Еўрарадыё, у Мінску колькасць кантралёраў ужо зараз павялічылі ў два разы. Па словах намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы КУП “Мінсктранс” Валерыя Новіка, гэта для таго, каб пасажыры мелі час прызвычаіцца да 17 снежня:

“З 3 снежня я павялічыў у два разы колькасць нарадаў, каб пасажыры не з 17-га раптам заўважылі, што няма льготнага праезду. 3 20-га лістапада ва ўсім транспарце нагадваюць, па гучнай сувязі, бягучым радку, што з 17-га - такі парадак…”

Сёння ў Мінску працуе больш за 800 кандуктараў. За лістапад на працу прынялі яшчэ каля трыццаці. Усе яны да аднаго і выйдуць на працу 17 снежня.

Кантралёры абяцаюць не накідвацца на “зайцоў”. Зараз іх інструктуюць — нагадваюць, хто меў правы на льготны праезд, хто перастаў, вучаць, як паводзіць сябе з безбілетнікамі:

Валерый Новік: “Вядома, мы не будзем накідвацца на школьнікаў і студэнтаў. У нармальнай форме будзем ім казаць, што калі едзеце без квітка, то павінны заплаціць штраф. Службы настроеныя”.

Ільготы адмяняюць 17 снежня, а паркам ужо давялі, колькі прыбытку яны мусяць атрымаць. Аднак нават у аўтапарку ўпэўненыя, што зрабіць гэта будзе няпроста:

“Нам давялі, што цяпер мы павінны атрымліваць болей у два (!!!) разы ад перавозу пасажыраў. А нам жа трэба гэта сабраць - не ўсе гатовыя сёння маральна і матэрыяльна ўсё гэта аплаціць па поўным тарыфе. Людзі гадамі прызвычаіліся плаціць 50% - пенсіянеры, школьнікі, студэнты. Таму рыхтуемся, ведаем, што гэта будзе не проста”.

Сапраўды, пакуль эфект процілеглы: замест запланаваных прыбыткаў паркі нясуць страты. Супрацоўніца тралейбуснага парку №5 Людміла Шадзько паскардзілася Еўрарадыё, што як толькі перасталі прадаваць ільготныя праязныя, прыбытак парку адразу паменшыўся. Хаця па плане было даведзена яго павялічыць на шэсць мільёнаў у гэтым месяцы:

“На сённяшні дзень мы адстаем ад мінулага месяца на 15 мільёнаў. Гэта за кошт таго, што ў нас няма ў продажы льготных праязных квіткоў”.

Тым не менш Людміла Шадзько спадзяецца, што план на гэты месяц (186 мільёнаў) тралейбусны парк №5 выканае, магчыма, набраўшы болей кандуктараў:

“Мажліва, мы яшчэ чалавек 5 набярэм, павялічым свой кадравы склад, і тады, можа, здолеем выканаць план, а ён павінен быць на 4 мільёны большы, чым у мінулым месяцы”.

Калі паркі здолеюць атрымаць прыбытак ад адмены льготаў, магчыма, з заробленых грошай яны прымуць на працу больш кантралёраў.

Наста Ігнатовіч


Новости за 11 декабря 2007  |  Все новости рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter