Белорусский портал TUT.BY
АВТОРИЗАЦИЯ
НОВОСТИ
 
   
 
  Запомнить меня  Безопасный вход
 
 
 



AРХИВ НОВОСТЕЙ

ПОДПИСКА НА НОВОСТИ
Ваш e-mail:  

 

Швейцарац перадумаў пераязджаць у беларускі калгас

11 декабря 2007 » Общество
фотоГрамадзянін Швейцарыі, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, перадумаў жыць у нашай краіне. Як паведамілі Радыё Рацыя ў Брэсцкай памежнай групе, 8 снежня ён пакінуў Цэнтр размяшчэння мігрантаў у Брэсце і вярнуўся на радзіму.

Нагадаем, што 28 лістапада грамадзянін Швейцарыі на аўтамабілі “Жыгулі” перасёк беларуска-польскую дзяржаўную мяжу ў пункце пропуску “Варшаўскі мост” і папрасіў палітычнага прытулку ў нашай краіне. Ён паведаміў памежнікам, што Беларусь, Венесуэла і Куба - гэта лепшыя на свеце дзяржавы. У аўто, акрамя асабістых рэчаў, быў таксама збор сачыненняў Леніна. Швейцарскі бежанец гатовы быў працаваць у любым калгасе краіны на любой пасадзе.

Аднак пасля 10-дзённага знаходжання ў Цэнтры размяшчэння мігрантаў у Брэсце, грамадзянін Швейцарыі перадумаў жыць і працаваць у беларускім калгасе і з’ехаў дадому.

- Магчыма, яму больш даспадобы Альпы і горная мясцовасць, а ў Беларусі такога няма, - выказаў меркаванне наконт адной з прычынаў ад’езду грамадзяніна Швейцарыі супрацоўнік Брэсцкай памежнай групы. - Дакументы ў яго былі ў парадку, была беларуская віза. Так што ён без праблемаў пакінуў нашую краіну.


Новости за 11 декабря 2007  |  Все новости рубрики послать другу послать другу       версия для печати версия для печати       код ссылки на статью вставить в блог

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter