Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У цэнтры Мiнску каля касцёла бернардынцаў археолагi адшукалi 14 свiнцова-алавянных пломбаў. Навукоўцы iнстытута гiсторыi Акадэмii навук Беларусi кажуць, што раней яны выкарыстоўвалiся як акцызы на таварах. Пломбы захавалiся на дзiва добра. Паводле словаў кiраўнiка раскопак Юрыя Каласоўскага, на адной з iх князi Усяслаў Чарадзей i яго сын Глеб Менскi.

Каласоўскi: Адзiн з iх барадаты, а другi - безбароды. Да таго ж, яны падобныя на iканапiсныя выявы.


Гэтая гiпотэза навукоўцаў зараз правяраецца ў Санкт-Пецярбургу, куды былi
адпраўленыя здымкi пломбы.

Мяркуецца, што пломбы гэтыя датуюцца 12-ым стагоддзем, бо сярод iншых рэчаў — наканечнiкаў стрэл, баявых нажоў, вiзантыйскiх крыжыкаў — былi знойдзеныя ўпрыгожваннi радзiмiчаў (аднаго са старажытных беларускiх плямёнаў). Магчыма, некалi тут знаходзiўся гандлёвы склад.

Каласоўскi: Магчыма, ён служыў мытным пастом, бо зусiм побач знаходзiцца Свiслач.

Гэтыя рэшткi археолагi знайшлi на глыбiнi 3-3,5 метраў. А метрам вышэй навукоўцам патрапiўся багаты на знаходкi пласт 17-га стагоддзя. Нiбыта знайшлася сядзiба, якую некалi менскi стараста перадаў бернардынцам, - з яе i пачаўся касцёл.

Каласоўскi: Незвычайна багатыя матэрыялы, брукаванка плiткай, пакладзенай на пласт гiдраiзаляцыi, вялiкая колькасць кафлi - у тым лiку з гербамi Сапегаў.

Некаторыя рэшткi належаць нават напалеонаўскаму войску.

Каласоўскi: Кулi, гузiкi i фрагмент кукарды.

Еўрарадыё здабыла здымкi раскапаных пломбаў i прапануе параўнаць выявы беларускiх князёў з тымi малюнкамi i адбiткамi, з якiмi мы сустракалiся раней.

Алена Акулiч

Усяслаў Чарадзей



Глеб Менскi