НОВОСТИ

Мультимедиа
Новости по теме
Другие новости

Рамонт эскалатараў на станцыі метро “Кастрычніцкая” перанесены на год

18.07.2007, 13:15 Общество

фотоІ нават тады станцыю зачыняць не будуць. Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Васіль Жыбуль. Дарэчы, рашэнне было прынята толькі ўчора.

Васіль Жыбуль:У гэтым годзе рэканструкцыя не атрымліваецца. Таму што па графіку ідзе перасоўванне тэрмінаў закупкі абсталявання. Павінны былі 15 чэрвеня зрабіць закупкі, але дагэтуль гэтага не зрабілі”.

Нагадаем, што з 1 жніўня на тры месяцы мінчукі маглі застацца без станцыі метро “Кастрычніцкая”. Прычынай магла стаць рэканструкцыя эскалатараў. І для таго, каб трапіць на “Маскоўскую” лінію, трэба было выходзіць на “Купалаўскай” і карыстацца наземным транспартам.

Але, як дазналася "Еўрарадыё" у Васіля Жыбуля, пры рамонце ў наступным годзе “Кастрычніцкую” вырашылі не зачыняць. Гэта стала яшчэ адной перашкодай да правядзення рэканструкцыі яшчэ сёлета. Бо пачынаючы з верасня рэзка ўзрастае колькасць людзей, якія карыстаюцца метро.

Васіль Жыбуль:Яшчэ праблема ў тым, што ў першую чаргу разглядаецца пытанне, каб перасадка функцыянавала. Хаця б праз злучальны тунэль. З “Кастрычніцкай”  на "Купалаўскую” пераход павінен быць па злучальнаму тунэлю, а з "Купалаўскай" на "Кастрычніцкую" толькі па паверхні праз вестыбюль з боку дома афіцэраў па скверы.

Плынь людзей ужо пачынае ўзрастаць. І мы можам не забяспечыць бяспеку пасажырам. Улічваючы, што плынь пачынае спадаць у летні перыяд: чэрвень, ліпень і жнівень, было вырашана перанесці працы на наступны год
”.

Аляксандра Чалей

Фото - photo.bymedia.net

В статье

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Новости за 18.07.2007  |  Все новости рубрики

послать другу  версия для печати поделиться:               

Код ссылки на статью

вверх

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА

РЕСУРСЫ ПОРТАЛА