Политика
Экономика и бизнес
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


У Баранавічах адбываецца судовы працэс над Рыгорам Грыкам і Аляксандрам Вайцешыкам. Актывістаў вінавацяць у хуліганстве ў краме Mart Inn.

Фота: Радыё Свабода

20 і 22 снежня Рыгор Грык з Аляксандрам Вайцешыкам выявілі пратэрмінаваны тавар у краме. Актывісты выклікалі міліцыю, якая зафіксавала няякасны тавар.

Адміністрацыя крамы напісала на актывістаў заявы ў міліцыю, паводле якіх былі складзеныя пратаколы, што Грык з Вайцешыкам «з хуліганскіх перакананняў, выказваючы яўную непавагу да грамадства, перагарадзілі праход паміж касамі вазочкам, чым здзейснілі наўмысныя дзеянні, якія парушаюць спакой грамадзянаў».

У часе судовага паседжання была выслуханая дырэктар крамы Вольга Борыс. Спадарыня заявіла, што актывісты прыходзілі ў краму «наўмысна, каб парушыць працу крамы, збіць нас з рытму».

Дырэктар распавяла, як Грык з Вайцешыкам «гулялі па гандлёвай зале», а ахоўнік Вадзім Карачун сачыў за імі. Актывісты падкацілі вазочкі да касы ды не давалі дырэктару «паглядзець, што там ляжыць і ў якім стане».

«Хаця гэты тавар знаходзіцца ў краме, гэты тавар — крамы, а не іх асабісты», — заявіла Вольга Борыс.

Дырэктар не адмаўляла, што Грык з Вайцешыкам набралі вазочкі пратэрмінаванага тавару. Аднак на касах іх разлічыць адмовіліся.

Вайцешык распавядаў, што клаў грошы на прылавак, каб яго разлічылі. Выступаючы напрыканцы паседжання, прадавачка распавяла, што ўгледзела пратэрмінаваны тавар ды адмовілася яго прадаваць. Суддзя запыталася ў прадавачкі, як яна магла гэта ўгледзець, не беручы тавар у рукі, што было бачна на запісе з камер відэаназірання.

У часе судовага паседжання былі заслуханыя паказанні іншых сведкаў - ахоўніка з крамы Вадзіма Карачуна ды яго бацькі, які «выпадкова зайшоў па цыгарэты».

Ахоўнік распавёў, што Грык з Вайцешыкам перагарадзілі праход ля касаў, «паводзілі сябе задзірліва». Наступны сведка, пенсіянер Вячаслаў Карачун, які выявіўся бацькам Вадзіма Карачуна, але праігнараваў пытанне адвакаткі, ці не былы міліцыянт ён, распавёў, колькі непрыемнасцяў Грык і Вайцешык прынеслі пакупнікам. Сведка нават пісаў заяву аб паводзінах актывістаў:

«Стаіць, усміхаецца (пра Вайцешыка. — РС), фотаапаратам здымае ўсё гэта… Вайцешык наўмысна перагарадзіў гэты выхад, паўтараю — наўмысна. Усміхаецца і глядзіць. Жанчыны перад сабой цягнуць гэтыя кошыкі, поўныя тавару, учыняе ім фізічны боль, маральную шкоду наносіць… Гэта ўсё наўмысныя дзеянні з боку Вайцешыка», — апавёў сведка Вячаслаў Карачун.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша ў інтэрв'ю «Свабодзе» кажа пра абсурднасць суду над пакупнікамі, якія выявілі пратэрмінаваны тавар:

«Сапраўды, дзіўны працэс. Абвінавачаныя людзі ў тым, што яны хуліганілі. Гэта — пакупнікі, якія прыйшлі з таварам, а іх не разлічваюць. Аказалася, тавар той пратэрмінаваны. Але ж ён не павінен быць такім, ён не павінен выкладацца. Грык і Вайцешык выклікалі міліцыю і чакалі яе ля касы. Міліцыя зафіксавала, што сапраўды тавар пратэрмінаваны. Складзены пратакол на дырэктара крамы. Дык хто ў дадзеным выпадку вінаваты? Абвінавачваюць таго, каго не павінны абвінавачваць — пакупніка, а не дырэктара, якая дапусціла пратэрмінаваны тавар на паліцах».

Наступнае паседжанне суду над актывістамі адбудзецца 1 лютага.