Политика
Экономика и бизнес
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество

TUT.BY зноў запрашае сваіх чытачоў на мінскія вуліцы, якімі іх бачыў знакаміты беларускі краязнаўца і навуковец Мікалай Каспяровіч. Гэтым разам віртуальная экскурсія пройдзе па вуліцах страчанай Нямігі і Нізкага рынку ад плошчы Свабоды да плошчы Парыжскай камуны.

Папярэднія артыкулы з серыі віртуальных падарожжаў па Мінску 1929 года чытайце тут і тут.

Мова і арфаграфія тэкста М. Каспяровіча захаваныя.

Маршрут экскурсіі «пляц Волі - пляц Парыскай Комуны» на плане Мінска 1934 года, які ў тыя гады (да 1939) у афіцыйных дакументах называўся Менскам
Маршрут экскурсіі «пляц Волі - пляц Парыскай Комуны» на плане Мінска 1934 года, які ў тыя гады (да 1939) у афіцыйных дакументах называўся Менскам

Спушчаючыся з Пляцу Волі ўніз па Школьнай вуліцы…

Вуліца Школьная на здымку пачатку ХХ ст. Па гэтай вуліцы раней ажыцяўляўся спуск з плошчы Свабоды да вуліцы Нямігі. Забудова вуліцы моцна пацярпела ў вайну і сама вуліца была канчаткова зруйнавана і знікла з мапы Мінска ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе. Зараз на яе месцы знаходзіцца гмах Белпрампраекту і насып пуцепровада да праспекта Пераможцаў

…праз апошнія вароты першага кварталу яе на левым баку, зкскурсант пападае на так званы Школьны двор.

Школьны двор на паштоўцы пачатку ХХ ст. Сваю назву ён магчыма атрымаў ад габрэйскай школы, якая працавала пры Халоднай сінагозе
Школьны двор на паштоўцы пачатку ХХ ст. Сваю назву ён магчыма атрымаў ад габрэйскай школы, якая працавала пры Халоднай сінагозе

Шэраг будынкаў на якім, разам з халоднаю сынагогаю, даталямі сваімі нагадвае некаторыя асаблівасьці познай беларускай грамадзянскай і фортыфікацыйнай готыкі а таксама беларускага драўлянага будаўніцтва XVII-XVIII стагодзьдзя.

Рэшткі Халоднай (альбо Вялікай) сінагогі побач з будоўляй гмаха Белпрампраекту. Будынак сінагогі лічыўся самым старым мураваным збудаваннем Мінска, але быў канчаткова знішчаны пры разбурэнні Нямігі ў 1960-я. Зараз на месцы сінагогі размяшчаецца паркінг

Цераз другія вароты гэтага двара выхад на Няміскую вул., у раён так званай Чорнай біржы.

Перакрыжаванне вуліц Нямігскай (цяперашняя Няміга) і Ракаўскай на пасляваенным здымку. Меркавана тут знаходзілася ўзгаданая Каспяровічам Чорная біржа (ці чорны рынак, калі казаць па-сучаснаму)
Перакрыжаванне вуліц Нямігскай (цяперашняя Няміга) і Ракаўскай на пасляваенным здымку. Меркавана тут знаходзілася ўзгаданая Каспяровічам Чорная біржа (ці чорны рынак, калі казаць па-сучаснаму)

Насупраць, на пачатку Ракаўскай вул. знаходзіцца так званая Жоўтая царква XVII стагодзьдзя, значна зьмененая пазьнейшымі пераробкамі. За ёю (№ 2) — Менскае акруговае таварыства краязнаўства з невялікімі колекцыямі па гор. Менску і Меншчыне.

Жоўтая царква яна ж сабор Святых Пятра і Паўла ў 1930-я і пасля вайны выкарыстоўвалася як склад. У 1991 царква вернута праваслаўным
Жоўтая царква яна ж сабор Святых Пятра і Паўла ў 1930-я і пасля вайны выкарыстоўвалася як склад. У 1991 царква вернута праваслаўным

На завулку Вызваленьня (№ 26, тэл. 335) трэба агледзець шпалерную фабрыку заснаваную ў 1923 годзе ў 7 аддзелаў.

У раёне вуліцы Нямігі было тры шпалерныя фабрыкі (на фота адна з іх) і ўсе фабрыкі насамрэч былі заснаваныя да рэвалюцыі. Магчыма, Каспяровіч разумеў пад заснаваннем аднаўленне працы адной з дарэвалюцыйных фабрык у 1923 годзе

На рагу Замкавай пачынаецца замчышча, на якім ёсьць старасьвецкі так званы дом гродзкага суда, пабудаваны быццам з рэштак менскага замку пасьля пажару яго ў 1778 годзе; аб доме існуе легенда як аб месцы паседжаньняў беларуска-літоўскага трыбуналу.

Стары гродскі суд на здымку пачатку ХХ ст. Да нашага часу не захаваўся, як і іншыя збудаванні мінскага замку
Стары гродскі суд на здымку пачатку ХХ ст. Да нашага часу не захаваўся, як і іншыя збудаванні мінскага замку

З замчышча, якое абмываецца зараз толькі Сьвіслаччу,…

Мінскае замчышча, від ад Свіслачы ў пачатку ХХ ст. Валы і насыпы замчышча былі зрытыя ў 1950-я для пабудовы Дома фізкультурніка
Мінскае замчышча, від ад Свіслачы ў пачатку ХХ ст. Валы і насыпы замчышча былі зрытыя ў 1950-я для пабудовы Дома фізкультурніка

…бо невялічкі ручай былой Нямігі, якая ўспамінаецца ў слове аб палку Ігаравым, і некалькі абмывала замак з другога боку, пушчаны па падземным штучным карыце, відаць вельмі прыгожыя краявіды на розныя бакі Менску.

Будаўніцтва калектара для Нямігі ў 1927 годзе
Будаўніцтва калектара для Нямігі ў 1927 годзе

Адсюль лёгка прайсьці на Нізкі рынак, куткі якога, калі зьняць сучасныя шыльды, зьяўляюцца найтыповымі прадстаўнікамі гэтага XVI-XVII стагодзьдзя. На ім можна наглядаць надзвычайна цікавыя рысы быту дробных гандляроў і рамясьнікоў.

Нізкі рынак ў 1918 годзе
Нізкі рынак ў 1918 годзе

З Нізкага рынку цераз драўляны мост на Сьвіслачы, па Комунальнай вул. (зараз вуліца Максіма Багдановіча), міма дому па левым баку яе, у якім жыў выдатны беларускі пісьменьнік Максім Багдановіч, аб чым сьведчыць мэморыялная дошка на доме,…

Дом дзе нарадзіўся Максім Багдановіч на фота 1929 года. У вайну будынак згарэў і ў 1960-я быў канчаткова зруйнаваны. Нядаўна на месцы дома была ўсталявана мемарыяльная дошка
Дом дзе нарадзіўся Максім Багдановіч на фота 1929 года. У вайну будынак згарэў і ў 1960-я быў канчаткова зруйнаваны. Нядаўна на месцы дома была ўсталявана мемарыяльная дошка

… — выхад на пляц Парыскай Комуны. Пляц зьяўляецца месцам базараў нядзелямі, панядзелкамі, серадамі і пятніцамі, а таксама месцам парадаў і дэмонстрацый у часе розных сьвяткаваньняў. У базарныя дні тутака можна чуць народную беларускую гутарку з розных далёкіх месц БССР і наглядаць бытавыя асаблівасьці беларускага сялянства.

Гандль на Троіцкім рынку. Так ён называўся да таго як Троіцкую плошчу перайменавалі ў плошчу Парыжскай Камуны. Рынак праіснаваў на гэтым месцы да 1933 года, калі пачаліся падрыхтоўчыя работы да ўзвядзення тэатра оперы і балета
Гандль на Троіцкім рынку. Так ён называўся да таго як Троіцкую плошчу перайменавалі ў плошчу Парыжскай Комуны. Рынак праіснаваў на гэтым месцы да 1933 года, калі пачаліся падрыхтоўчыя работы да ўзвядзення тэатра оперы і балета

3 левага боку на плацу — Цэнтральная беларуская вайсковая аб’яднаная школа ў карпусох былой духоўнай сэмінарыі. У ей можна пазнаёміцца з падрыхтоўкаю новых кадраў беларускага каманднага складу.

Духоўная семінарыя на здымку пачатку ХХ ст. Яна размяшчалася ў былым манастыры марыявітак, пабудаваным у 1811 годзе. Цяпер у гэтым моцна змененым пасля вайны будынку размяшчаецца Мінская сувораўская ваенная вучэльня
Духоўная семінарыя на здымку пачатку ХХ ст. Яна размяшчалася ў былым манастыры марыявітак, пабудаваным у 1811 годзе. Цяпер у гэтым моцна змененым пасля вайны будынку размяшчаецца Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча

Направа цераз пляц, на Шырокай (з 1935 года вуліца Куйбышава) вуліцы (№ 28, тэл. 666) зьмяшчаецца Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя Леніна, заснаваны ў пачатку 1927 году ў складзе 4-х аддзелаў: лясной гаспадаркі, мэліорацыі і культуры балот, сельска-гаспадарчай экономікі і аграрнай політыкі, жывёлагадоўлі і прыкдадной зоолёгіі і расьлінагадоўлі і прыкладной ботанікі. Апрача таго, у яго складзе працуюць Беларуская геофізычная служба і Цэнтральная хэмічная лябораторыя. Адначасна з азнаямленьнем з колекцыямі і матар’яламі ўсіх гэтых устаноў інстытуту экскурсанту рэкомэндуецца аглядзець і адну з васьмі дасьледчых станцый інстытуту, якая знаходзацца тут-жа, а ўласна Станцыю аховы расьлін.

Падчас нямецкіх бамбардыровак 1941 года вуліца Куйбышава (былая Шырокая) у раёне опернага тэатра выгарэла цалкам. Ніводны будынак інстытуту сельскай гаспадаркі не захаваўся. Спадчыннікам «Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі» цяпер лічыцца «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству», які знаходзіцца ў Жодзіна

Тэкст: «Куды і як вадзіць экскурсіі», М. Каспяровіч, часопіс «Наш край», № 4, Менск 1929;
Фота: TUT.BY, wikipedia.org, minsk-old-new.com, oldmensk.net, ctv.by, humus.livejournal.com, «Мінск: гістарычны партрэт горада 1953−1959» (В.Кірычэнка, 2004)

Комментарии с форума

  • king_diamond_talks73 2 февраля 2016 в 11:29 из Беларуси

    Что я сейчас прочитал?

    Мова і арфаграфія тэкста М. Каспяровіча захаваныя
    ЭТО - по-белорусски? Товарищ - особо одарённый патриот что ли..? В школе за такой текст имел бы КОЛ.

  • ostrjak 2 февраля 2016 в 13:13 из Беларуси

    Под одними фото " Мiнск", под другими "Менск" - никак не опрделятся?. "Народная Воля" вроде уже перешла на "Минск" - не ?

  • ostrjak 2 февраля 2016 в 13:20 из Беларуси

    Анжелика_Максимова (02.02.2016 12:36) писал(a):
    Это-то как раз по-белорусски. Если Вы так ратуете за чистоту роднай мовы, то тот язык, который сейчас "учат" в школах - это результат как минимум трех языковых реформ, т.н. "усовершенствований". Если я не ошибаюсь, то первый раз советская власть меняла язык где-то в 1936 году. Почитайте литературу, газеты, изданные до 30-х готов.
    Сходите в исорический музей на К.Маркса. Там много афиш и газет 20-х послереволюционных годов. Там вполне-таки понятный и доступный большинству белорусский язык. Никаких "гальёшав", "пярламантав" и прочих заковык там не убачите. А до 36 года, как вы утверждаете было ещё далеко.

  • clever_by 2 февраля 2016 в 13:28 из Беларуси

    Дзякуй, большасць здымкаў бачыў упершыню!

  • clever_by 2 февраля 2016 в 13:37 из Беларуси

    ostrjak (02.02.2016 13:20) писал(a):
    Сходите в исорический музей на К.Маркса. Там много афиш и газет 20-х послереволюционных годов. Там вполне-таки понятный и доступный большинству белорусский язык. Никаких "гальёшав", "пярламантав" и прочих заковык там не убачите. А до 36 года, как вы утверждаете было ещё далеко.
    Чытайце. Максім Гарэцкі, аповед "У лазьні", правапіс арыгіналу.

  • gladki-katlubay 2 февраля 2016 в 13:51 из Беларуси

    ostrjak (02.02.2016 13:20) писал(a):
    Сходите в исорический музей на К.Маркса. Там много афиш и газет 20-х послереволюционных годов. Там вполне-таки понятный и доступный большинству белорусский язык. Никаких "гальёшав", "пярламантав" и прочих заковык там не убачите. А до 36 года, как вы утверждаете было ещё далеко.
    "галошы "па беларуску- гумы, а "парламент"- сойм.

  • ostrjak 2 февраля 2016 в 19:41 из Беларуси

    gladki-katlubay (02.02.2016 13:51) писал(a):
    "галошы "па беларуску- гумы, а "парламент"- сойм.
    И всё-таки не соглашусь. Гума - это просто - резина. Также, как и сойм - это сейм, но не парламент, дума, рада и т.п. Не надо так уж обеднять белор. мову. А то получится простенький хуторской диалект, где люди обходились двумя - тремя десятком слов, как "Эллочка-Людоедка"

  • doktor-007 2 февраля 2016 в 19:50 из Беларуси

    Згубили мову - Згубим и Краину..

  • gladki-katlubay 2 февраля 2016 в 20:34 из Беларуси

    ostrjak (02.02.2016 19:41) писал(a):
    И всё-таки не соглашусь. Гума - это просто - резина. Также, как и сойм - это сейм, но не парламент, дума, рада и т.п. Не надо так уж обеднять белор. мову. А то получится простенький хуторской диалект, где люди обходились двумя - тремя десятком слов, как "Эллочка-Людоедка"
    У нас на вёсках галошы называлі " гумы", ня ведаю , як у вас. А Сойм -гэта і ёсць законатворчы орган улады, напрыклад у суседняй Ліетуве, парламент і мае назву"Сейм".

  • Zhakonya 2 февраля 2016 в 23:30 из Беларуси

    Спасибо. Читаю всегда.