banner-upd
Политика
Экономика и бизнес
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY
  • Популярное
  • Другие новости

Общество


Уладзімір Садоўскі,

TUT.BY працягвае знаёміць сваіх чытачоў з экскурсійнымі маршрутамі Мінска, распрацаванымі краязнаўцам і навукоўцам Мікалаем Каспяровічам ў 1929 годзе. Гэтым разам віртуальнае падарожжа пройдзе па даваенных мінскіх вуліцах ад вакзала да касцёла Святога Роха на Залатой горцы.

Папярэдні артыкул пра маршрут «Вакзал — пляц Волі» чытайце тут.

Мова і арфаграфія тэкста М. Каспяровіча захаваныя.

Маршрут экскурсіі: вакзал — Залатагорскі касцёл.

Маршрут экскурсіі «Вакзал — Залатагорскі касцёл» на плане Мінска 1934 года. З 1920 года і да перайменавання ў 1939 годзе сталіца БССР называлася Менск

Непасрэдна з вакзалу экскурсант цераз Каломенскі базар, вельмі багаты бытавым матар’ялам з жыцьця менскага мяшчанства і ваколічных сялян…

Перакрыжаванне сучасных вул. Свярдлова і Кірава на здымку 1950 года. Каломенскі базар, які таксама называўся Віленскі, знаходзіўся недалёка ад Міхайлаўскага сквера прыкладна там дзе на здымку размяшчаецца будаўнічая пляцоўка «дома-падковы» на Свярдлова, 22

…выходзіць на Унівэрсытэцкую вул. (з 22 снежня 1934 года вул. Кірава), дзе працуе радыёстанцыя імя Саўнаркому БССР на хвалі 949,6 мэтра.

На аэрафотаздымку 1944 года стрэлкай пазначаны разбураны будынак былой радыёстанцыі. Ён стаяў недалёка ад сучаснага галоўнага увахода на стадыён «Дынама». Радыёстанцыя імя СНК БССР была адчынена 15 лістапада 1925 года

За ёю налева — Комуністычны Унівэрсытэт, заснаваны ў 1925 годзе і цікавы для асьветнікаў сваімі мэтодамі працы.

Будынак былой яўрэйскай мужчынскай вучэльні ў якім у 1930-я месціўся Камуністычны ўнівесітэт імя У.І.Леніна на здымку 1927 года. Будынак захаваўся да нашага часу па адрасе вул. Кірава, 21. У 1990-я ў ім размяшчаўся Беларускі гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа

Далей, на гэтай-жа Унівэрсытэцкай вул. (№ 41, тэл. 701) знаходзіцца хэмічна-фармацэўтычны завод, заснаваны у 1924 годзе ў складзе 6 аддзяленьняў.

Невялікі хімічна-фармацэўтычны завод размяшчаўся ў светлым чатырохпавярховым будынку, паказаным у левай частцы здымка (фота 1951 года). Гэты дом захаваўся да нашага часу, цяперашні яго адрас — вул. Кірава, 25. Сам хімфармзавод у канцы 1929 года перамясціўся ў новапабудаваныя карпусы на цяперашняй вуліцы Фабрыцыўса ў Маскоўскім раёне Мінска

Зьвярнуўшы налева на вул. Энгельса, на першых ростанках з помнікам К. Марксу, экскурсант спатыкае направа — будынак Беларускага акадэмічнага тэатру, пабудаваны ў 1890 годзе і налева — клюб імя К. Маркса, былая заля дваранскіх сходаў, дзе ў 1917 годзе адбываліся паседжаньні ўсебеларускага конгрэсу.

Клуб імя К. Маркса на здымку 1930-х гадоў. Будынак не захаваўся, на яго месцы зараз знаходзіцца пасляваенны жылы дом і спуск на станцыю метро «Купалаўская»

Першая вядомая беларуская пастаноўка опэры «Сялянка» адбылася ў Менску ў былым тэатры Поляка на Пляцу Волі. У будынку-ж гэтага тэатру ў 1917 годзе на беларускай мове пачало працу Першае таварыства беларускай драмы і комэдыі пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча і з 1920 году — Акадэмічны тэатр. З 1926 году ў гэтым будынку працуюць трупы першага і другога акадэмічных тэатраў. 3 пастановак першага тэатру самыя выдатныя: «Кастусь Каліноўскі», «Каваль Ваявода» Міровіча, «На Купальле» М. Кудзелькі і «Мешчанін дваранінам» Мольера; у другім: «Цар Максімільян» па народнай п’есе і «Бакханкі» Эўрыпіда і новыя п’есы гэтых тэатраў «Мост», «Верацёны» (у 1-ым), «Разлом» і «Рэйкі гудуць» (у 2-ім).

Беларускі акадэмічны тэатр на здымку 1931 года. Перад уваходам у тэатр бачны помнік К. Марксу, усталяваны на гэтым месцы ў 1922 годзе і прыбраны ўжо ў 1930-я падчас пракладкі трамвайнай лініі па вуліцы Энгельса.

Налева ад помніка К. Марксу, уніз па вул. К. Маркса, на першых ростанкак направа варта аглядзець нядаўна пабудаваны будынак Комунальнага банку.

Разбураны Белкамунбанк у 1947 годзе (пабудаваны ў 1928). Будынак быў рэканструяваны ў 1950-я і захаваўся да нашага часу ў змененым выглядзе

На супроцьлеглым рагу — рэдакцыя старэйшай беларускай савецкай газэты «Савецкая Беларусь» у прыгожым другім доме саветаў.

Былы даходны дом Свянціцкага канца ХІХ пачатку ХХ ст. (архітэктар Генрых Гай) быў ператвораны ў пачатку 1920-х у так званы другі дом саветаў - жылы дом для савецкай наменклатуры. Дарэчы, узгаданая Каспяровічам газета «Савецкая Беларусь» (1920−1933) не мае дачынення да цяперашняга выдання «СБ — Беларусь Сегодня». «СБ» вядзе свой радавод ад газеты «Рабочы», якая пачала выходзіць у 1927 годзе

Прайшоўшы па вул. К. Маркса налева ад помніка, каля вайсковага шпіталю з аднаго боку і невялікага садзіку з фонтанам — з другога, экскурсант на першым рагу вул. К. Маркса і Чырвонаармейскай павінен азнаёміцца з цікавым домам селяніна, спэцыяльна пабудаваным у 1928 годзе. У ім зьмяшчаецца і сельска-гаспадарчы, і прамысловы музэй.

Дом селяніна, 1929 год. Будынак быў моцна пашкоджаны ў вайну і адноўлены ў змененым выглядзе. Цяпер тут размяшчаецца цэнтральны камітэт БРСМ

Насупраць, па Чырвонаармейскай (№ 3, тэл. 383) на дварэ зьмяшчаецца Цэнтральны беларускі дзяржаўны музей, заснаваны ў 1923 годзе, у былым палацы і царкве архірэя. Зараз у Музэі больш 30 тысяч экспонатаў у наступных аддзелах: гістарычна-археолёгічным, царкоўна-археолёгічным, нумізматычна-сфрагістычным, этнографічным, яўрэйскім, выяўленчых мастацтваў, архіве і бібліотэцы. Асаблівай увагі заслугоўваюць карціны мастакоў - ураджэнцаў Беларусі і беларускіх мастакоў (К. Каганца, Драздовіча, Філіповіча і інш.). Побач з гэтым музэем, у першым паверсе былой царквы зьмяшчаецца зоолёгічны музэй Акадэміі Навук.

Беларускі дзяржаўны музей і музей Беларускай акадэміі навук размясціліся ў памяшканнях былой царквы Покрыва Прысвятой Багародзіцы і архірэйскага дома (здымак 1927 года). На месцы знесеных будынкаў у 1934−1939 гадах паўстане Дом Чырвонай арміі таксама вядомы як Дом афіцэраў

Вышаўшы з двара цераз другія вароты, у першым доме (б. духоўнай консысторыі, а ў 1919−1920 г. — месцы катаваньняў белапалякамі комуністых і беларускіх культурнікаў) зьмяшчаецца частка Беларускай дзяржаўнай публічнай бібліотэкі з Беларускай кніжнаю палатаю.

Від на Дом афіцэраў і будынак былой кансісторыі перад ім на здымку другой паловы 1940-х. Будынак захаваўся да нашых дзён, цяпер у ім месціцца Інстытут тэалогіі БДУ

За рагом направа, па Савецкай вулiцы, на былым гарадзкім валу — другі корпус бібліотэкі ў былым будынку Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (яшчэ раней — юбілейны дом 1612−1912). Тутака патрабуюць агляду беларускія старадрукі, пачынаючы з ХVІ веку і беларускі бібліографічны рэпэртуар. Тут-жа ў Беларускім бібліографічным бюро можна атрымаць любую даведку па бібліографіі этнографічнай Беларусі.

Юбілейны дом — былы царкоўна-археалагічны музей, які быў пабудаваны ў 1913 годзе да 300-годдзя дому Раманавых. Цікавы факт: Каспяровіч у сваім артыкуле ў 1929-м годзе без боязі ўзгадвае Беларускую Народную Рэспубліку, ужо праз год за такое можна было атрымаць ярлык нацдэма і ворага сацыялістычнай рэвалюцыі з адпаведнымі наступствамі для свабоды і жыцця

Далей па Савецкай вул., каля Беларускага пэдагогічнага тэхнікуму (№ 107, тэл. 637)…

Педагагічны тэхнікум размяшчаўся ў дарэвалюцыйным будынку былой рэальнай вучэльні. Будынак добра перажыў вайну але быў знесены ў пасляваенныя гады пры пашырэнні вуліцы Савецкай — цяперашняга праспекта Незалежнасці

… і Цэнтральнай паказальна-дасьледчай школы, асабліва цікавай для асьветнікаў, і электростанцыі (№ 110, тэл. 696),…

Першая мінская электрастанцыя пабудавана ў канцы ХІХ ст., перажыла вайну і была знесена ў 2011 годзе для узвядзення на яе месцы гатэлю

… цераз жалезна-бэтонны мост на Сьвіслачы, скончаны пабудовай у 1928 годзе,…

Пачалі будаваць гэты мост яшчэ да Першай сусветнай вайны на месцы драўлянай пераправы. У Другую сусветную ён быў падарваны. Новы мост на месцы зруйнаванага адкрылі ў 1952 годзе

… ідучы побач з карлікавай чыгункай, што дастаўляе торф на электрастанцыю, экскурсант дасягае доміку першага ўстаноўчага зьезду Расійскай соцыял-дэмократычнай рабочай партыі (Савецкая № 135). У доміку — портрэты ўдзельнікау зьезду, успаміны і д. т. п.; вартаўніком яго былая сьведка зьезду.

Дом-музей І з’езда РСДРП у 1930-я. У вайну будынак згарэў разам з экспазіцыяй і быў адноўлены ў 1948 годзе. У 1953 падчас рэканструкцыі Ленінскага праспекта быў перанесены з Плошчы Перамогі бліжэй да Свіслачы, дзе і стаіць зараз

Яшчэ далей па Савецкай вул., направа будынак Залататорскага касьцёлу ў стылі спозьненай беларускай готыкі сярод багатых дрэвамі могілак, побач з месцам прыпынку аўтобусаў.

Касцёл Святога Роха на паштоўцы 1904 года

Крыніцы:

Тэкст: «Куды і як вадзіць экскурсіі», М. Каспяровіч, часопіс «Наш край», № 4, Менск 1929;
Фота: TUT.BY, wikipedia.org, minsk-old-new.com, oldmensk.net, «Мінск незнаёмы"(І.Куркоў, 2002) і «Мінск: гісторыя пасляваеннага аднаўлення 1944−1952» (В.Кірычэнка, 2004)


Комментарии с форума

Избранные комментарии
  • ostrjak 26 января 2016 в 13:31 из Беларуси

    Уже надоело читать эту чушь - "Першая минская электростанция была снесена в 2011 (!!!) году ради постройки гателю???". На самом деле электростанцию (вернее то, что от неё осталось снесли сразу после войны. В самом центре ей конечно было не место. Взамен была построена более мощная ТЭЦ-2 по ул. Аранской. А то, что снесли в 2011 году возле цирка - это несколько небольших сооружений в 1-2 этажа - спорт клуба и неб. гостиницу для цирка. Хватит уже лить слёзы и нагнетать обстановку совершенно без повода - на ровном месте.

  • meglio 26 января 2016 в 14:14 из Чехии

    Столько потрясающих зданий было в Минске, оказывается. Аж душа болит, когда понимаешь, сколько всего утрачено и потеряно... А ведь, думаю, нам бы и соседние столицы могли позавидовать, если бы хотя бы половина их исчезнувшего осталась... И да. Судя по снимку, электростанция-то была очень красивая. Представляете такое в сегодняшнем Минске? Я - нет...

  • alex.52 26 января 2016 в 14:15 из Беларуси

    А что за колоритная башня у дома офицеров на углу Алекандровского сквера?

  • Кокс 26 января 2016 в 14:33 из Беларуси

    Их несколько было по Минску...Ещё одна была на привокзальной площади примерно на месте теперешнего автовокзала....Сейчас осталась только одна возле таксопарка на Жукова.

  • Одинокий_Волк 26 января 2016 в 14:45 из Беларуси

    Т.е. по-твоему нынешнее кошмарное сооружение, кидающее гнетущую тень на парк Горького смотрится круче былых небольших сооружений в 1-2 этажа?

  • vladimir.trok 26 января 2016 в 16:11 из Беларуси

    Оставшаяся башня красивая, жаль, что находится почти под мостом. Ей бы стоять где -нибудь на открытом месте, было бы хорошее украшение города.

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 17:40 из Беларуси

    Подтверждаю. Никакой электростанции 19-го века рядом с цирком к 2011 году не было! Оставалось то, что называли "флигель электростанции". На снимке это виднеется в его левой части. Никаких корпусов, дымовых труб и гор угля в центре Минска не помню, хотя живу в городе более 40 лет.

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 18:07 из Беларуси

    Построено много больше и много краше того, что утрачено! На тех же местах! И так в любом городе мира. Площади городов ограничены. Города растут, вширь, вверх и под землю. Минску грядет НОВАЯ ПЕРЕСТРОЙКА! Город придется перестраивать ДЛЯ АВТОМОБИЛЕЙ!

  • uladzimirsadouski 26 января 2016 в 13:00 из Беларуси

    AlexDigger (26.01.2016 12:22) писал(a):
    Молодец, Йозас!
    скан кнігі Куркова мне вельмі дапамог, дзякуй!

  • Apache 26 января 2016 в 14:16 из Беларуси

    Познавательно, но речь глаз режет. Пишите уже сразу по польски, чтобы подчеркнуть своё отстранение от властей.

  • Інсургент 26 января 2016 в 14:17 из Беларуси

    alex.52 (26.01.2016 14:15) писал(a):
    А что за колоритная башня у дома офицеров на углу Алекандровского сквера?
    Ваданапорная вежа

  • Apache 26 января 2016 в 14:23 из Беларуси

    А не заметил, это стиль автора. Может из-за таких "афяраў" лексікаграфii белорусский язык пришлось насильно стандартизировать.

  • ostrjak 26 января 2016 в 14:55 из Беларуси

    dpk_85 (26.01.2016 13:33) писал(a):
    Першая мінская электрастанцыя пабудавана ў канцы ХІХ ст., перажыла вайну і была знесена ў 2011 годзе для узвядзення на яе месцы гатэлю А што яшчэ чакаць ад уладаў для якіх усё, што беларускае - гэта варожае
    Во - ещё один страдалец по ЦЭЦ-1,подло снесённой в 2011 году. Вот снимки красоты ТЭЦ -1 сразу после войны и вот 1950 год - ау! Где ж она любимая, кот-ю должны снести в 2011-м. Разве что с помощью машины времени из"Ивана Васильевича..."http://talks.by/asset.php?fid=113737&uid=271270&d=1453809146

  • Stanislavavich 26 января 2016 в 15:41 из Беларуси

    ostrjak (26.01.2016 14:55) писал(a):
    Во - ещё один страдалец по ЦЭЦ-1,подло снесённой в 2011 году. Вот снимки красоты ТЭЦ -1 сразу после войны и вот 1950 год - ау! Где ж она любимая, кот-ю должны снести в 2011-м. Разве что с помощью машины времени из"Ивана Васильевича..."http://talks.by/asset.php?fid=113737&uid=271270&d=1453809146
    снимки хорошие, но и электростанция была! а где ж я тогда парился, на бильярде играл круглые сутки(спасибо директору белспортобеспечения пирожникову)?

  • vladimir.trok 26 января 2016 в 16:19 из Беларуси

    Когда вижу старые фотографии сразу вспоминаю своего друга детства. Он лет с 14 увлёкся фотографией, впоследствии стал профессиональным фотографом, но не очень удачливым. Так вот он как только где-то в Минске намечалось строительство летел в то место и снимал, снимал, снимал. Я его спрашивал: - Толик, зачем тебе это нужно? А он отвечал: - Вот пройдёт несколько лет это место станет неузнаваемым и люди забудут как оно выглядела. А у меня сохранится. Особенно он охотился за теми местами, где сносили старые здания. Помню с ним вместе снимали развалины храма, рядом с тем местом у кинотеатра "Победа" где стоит здание прокуратуры. Жаль, ничего из его работ не сохранилось.

  • akuser 26 января 2016 в 16:23 из Беларуси

    Па-першае- дзякуй. пс. Как символично: "дом крестьянина- ЦК БРСМ"...

  • Victor_68 26 января 2016 в 16:30 из Беларуси

    На строящейся дороге возле Юбилейного дома - наш самосвал МАЗ и американский "Студебеккер". Оказывается не все "Студебеккеры" сразу после войны были уничтожены по приказу Сталина, чтобы не выплачитить за них золотом американцам .

  • dpk_85 26 января 2016 в 16:48 из Польши

    ostrjak (26.01.2016 14:55) писал(a):
    Во - ещё один страдалец по ЦЭЦ-1,подло снесённой в 2011 году. Вот снимки красоты ТЭЦ -1 сразу после войны и вот 1950 год - ау! Где ж она любимая, кот-ю должны снести в 2011-м. Разве что с помощью машины времени из"Ивана Васильевича..."http://talks.by/asset.php?fid=113737&uid=271270&d=1453809146
    Цікава атрымліваецца, хто выступае за руйнаванне гістарычных будынкаў у Менску пішуць выключна па-расейску. Але гэта і не дзіўна, для тых хто ня ведае беларускай мовы і беларуская спадчына чужая

  • valua5252 26 января 2016 в 17:01 из Беларуси

    alex.52 (26.01.2016 14:15) писал(a):
    А что за колоритная башня у дома офицеров на углу Алекандровского сквера?
    Водонапорная башня. Сейчас, ровно на этом месте вход в метро. Примерно такая же стояла справа на площади у вокзала, если стоять спиной к последнему.. На первом этаже в ней был городской туалет.

  • valua5252 26 января 2016 в 17:15 из Беларуси

    Stanislavavich (26.01.2016 15:41) писал(a):
    снимки хорошие, но и электростанция была! а где ж я тогда парился, на бильярде играл круглые сутки(спасибо директору белспортобеспечения пирожникову)?
    Это был послевоенный новодел. Часть здания была отведена под гостиницу для цирковых работников.

  • alex.52 26 января 2016 в 17:24 из Беларуси

    vladimir.trok (26.01.2016 16:11) писал(a):
    Оставшаяся башня красивая, жаль, что находится почти под мостом. Ей бы стоять где -нибудь на открытом месте, было бы хорошее украшение города.
    Согласен очень красивая, но немилая (судя по дагляду) городским властям! Боюсь скоро найдётся залётный, с перифирии чинуша без корней и совести и снесут сославшись на "научные обоснования" прикормленных псевдоисториков и этот островок истории Минска!

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 17:51 из Беларуси

    Victor_68 (26.01.2016 16:30) писал(a):
    На строящейся дороге возле Юбилейного дома - наш самосвал МАЗ и американский "Студебеккер". Оказывается не все "Студебеккеры" сразу после войны были уничтожены по приказу Сталина, чтобы не выплачитить за них золотом американцам .
    Что вы сочиняете небылицы!!! Уцелевшая в ходе военных действий американская техника, поставленная по ленд-лизу в СССР, согласно условиям поставки ВОЗВРАЩАЛАСЬ США! Ее мыли, чистили, красили и гнали в порты для погрузки на американские суда. Так поступали по всей Европе, во всех странах, получавших технику по ленд-лизу. Но американцы технику не грузили, а давили прессами в металлический блин и везли в США уже как металлолом. Разоренная войной Европа, которая нуждалась во всем, обливалась слезами, глядя на эту картину.

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 17:59 из Беларуси

    meglio (26.01.2016 14:14) писал(a):
    Столько потрясающих зданий было в Минске, оказывается. Аж душа болит, когда понимаешь, сколько всего утрачено и потеряно... А ведь, думаю, нам бы и соседние столицы могли позавидовать, если бы хотя бы половина их исчезнувшего осталась... И да. Судя по снимку, электростанция-то была очень красивая. Представляете такое в сегодняшнем Минске? Я - нет...
    Пройди к пивзаводу, что в паре сотен метров от Оперного театра, и любуйся. Точно такое здание и того же времени. Это ТИПОВОЕ ПРОМЫШЛЕННОЕ ЗДАНИЕ 19-го века. Так их по всему миру строили.

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 18:11 из Беларуси

    dpk_85 (26.01.2016 13:33) писал(a):
    Першая мінская электрастанцыя пабудавана ў канцы ХІХ ст., перажыла вайну і была знесена ў 2011 годзе для узвядзення на яе месцы гатэлю А што яшчэ чакаць ад уладаў для якіх усё, што беларускае - гэта варожае
    Што чакаць ад каментатарау, которые застряли в ВКЛ и для которых там остановилось время?

  • vladimir.trok 26 января 2016 в 19:26 из Беларуси

    PanSportsmen (26.01.2016 17:51) писал(a):
    Что вы сочиняете небылицы!!! Уцелевшая в ходе военных действий американская техника, поставленная по ленд-лизу в СССР, согласно условиям поставки ВОЗВРАЩАЛАСЬ США! Ее мыли, чистили, красили и гнали в порты для погрузки на американские суда. Так поступали по всей Европе, во всех странах, получавших технику по ленд-лизу. Но американцы технику не грузили, а давили прессами в металлический блин и везли в США уже как металлолом. Разоренная войной Европа, которая нуждалась во всем, обливалась слезами, глядя на эту картину.
    Хочу дополнить. Перед тем как машину отправить под пресс американцы проверяли её комплектность и качество окраски. И только после этого отправляли под пресс. Когда об этом доложили Сталину он был взбешен. После этого технику перестали передавать американцам, направив на нужды советского хозяйства.

  • ulm1 26 января 2016 в 19:55 из Беларуси

    Уверен, со временем, постараются всё таки вписать в новую застройку:

  • Андрей_Псевдонимов 26 января 2016 в 20:06 из Беларуси

    Это не в Доме советов взорвали Кубе?

  • valua5252 26 января 2016 в 20:32 из Беларуси

    Андрей_Псевдонимов (26.01.2016 20:06) писал(a):
    Это не в Доме советов взорвали Кубе?
    Нет в ТЮЗе.

  • Кокс 26 января 2016 в 20:50 из Беларуси

    Андрей_Псевдонимов (26.01.2016 20:06) писал(a):
    Это не в Доме советов взорвали Кубе?
    Нет, в р-не пл. Свободы.

  • злобный суслик 26 января 2016 в 22:21 из Беларуси

    dpk_85 (26.01.2016 16:48) писал(a):
    Цікава атрымліваецца, хто выступае за руйнаванне гістарычных будынкаў у Менску пішуць выключна па-расейску. Але гэта і не дзіўна, для тых хто ня ведае беларускай мовы і беларуская спадчына чужая
    удивительно - это не знать, что Минск всегда был интернациональным городом, в котором прекрасно уживались рядом евреи, русские, татары, белорусы и другие. причём по свидетельствам - чаще можно было услышать русский и идиш, чем белорусский учите историю! разрушают город не НЕбелорусы, а НЕминчане... и от коренных минчан им пламенный привет, ёклмн...

  • PanSportsmen 26 января 2016 в 22:38 из Беларуси

    Андрей_Псевдонимов (26.01.2016 20:06) писал(a):
    Это не в Доме советов взорвали Кубе?
    Кубе взорвали в доме, что располагался рядом со зданием ЦК КПБ (со стороны кинотеатра Пионер). Сейчас здание ЦК КПБ - Администрация Президента РБ. В 70-е годы в доме (где жил и был взорван Кубе) размещался Дом литаратарау. Помню этот дом. Одноэтажный, но добротный. От взрыва он не пострадал. При расширении здания ЦК КПБ и благоустройстве прилегающей территории Дом литаратарау снесли. Сейчас на этом месте просто зеленый газон.

  • diplomat-stifler 27 января 2016 в 00:18 из Беларуси

    alex.52 (26.01.2016 14:15) писал(a):
    А что за колоритная башня у дома офицеров на углу Алекандровского сквера?
    Водонапорная башня. Такая же осталась на проспекте Жукова(Автодоровской)!

  • Stanislavavich 27 января 2016 в 01:44 из Беларуси

    PanSportsmen (26.01.2016 22:38) писал(a):
    Кубе взорвали в доме, что располагался рядом со зданием ЦК КПБ (со стороны кинотеатра Пионер). Сейчас здание ЦК КПБ - Администрация Президента РБ. В 70-е годы в доме (где жил и был взорван Кубе) размещался Дом литаратарау. Помню этот дом. Одноэтажный, но добротный. От взрыва он не пострадал. При расширении здания ЦК КПБ и благоустройстве прилегающей территории Дом литаратарау снесли. Сейчас на этом месте просто зеленый газон.
    не часто соглашаюсь со спортсменом, но именно в этом случае он дело говорит!

  • Stanislavavich 27 января 2016 в 01:47 из Беларуси

    злобный суслик (26.01.2016 22:21) писал(a):
    удивительно - это не знать, что Минск всегда был интернациональным городом, в котором прекрасно уживались рядом евреи, русские, татары, белорусы и другие. причём по свидетельствам - чаще можно было услышать русский и идиш, чем белорусский учите историю! разрушают город не НЕбелорусы, а НЕминчане... и от коренных минчан им пламенный привет, ёклмн...
    русские здесь появились только после оккупации минска в конце 18- начале 19 века!

  • dr.wed1988 27 января 2016 в 03:16 из Беларуси

    vladimir.trok (26.01.2016 16:11) писал(a):
    Оставшаяся башня красивая, жаль, что находится почти под мостом. Ей бы стоять где -нибудь на открытом месте, было бы хорошее украшение города.
    Я специально ее нашел и через частный сектор приехал к ней. Башня действительно очень красивая. Через мост на другой стороне проспекта вдоль жд путей стоит здание , которое сейчас отведено под хоспис. Постройка очень красивая, но теперешнее предназначение конечно удручает

  • Jury_Licvin 27 января 2016 в 06:15 из США

    ostrjak (26.01.2016 13:31) писал(a):
    Уже надоело читать эту чушь - "Першая минская электростанция была снесена в 2011 (!!!) году ради постройки гателю???". На самом деле электростанцию (вернее то, что от неё осталось снесли сразу после войны. В самом центре ей конечно было не место. Взамен была построена более мощная ТЭЦ-2 по ул. Аранской. А то, что снесли в 2011 году возле цирка - это несколько небольших сооружений в 1-2 этажа - спорт клуба и неб. гостиницу для цирка. Хватит уже лить слёзы и нагнетать обстановку совершенно без повода - на ровном месте.
    Ну што Вы тут са сваімі гістарычнымі і архітэктурнымі фактамі і рэаліямі...Гэта нікому зараз не цікава )) Цікава панагнятаць. І паклейміць паганы рэжым, РБ, БССР і беларусоў-калхознікаў разам з маскошскімі парабаціцелямі.

  • Jury_Licvin 27 января 2016 в 06:37 из США

    злобный суслик (26.01.2016 22:21) писал(a):
    удивительно - это не знать, что Минск всегда был интернациональным городом, в котором прекрасно уживались рядом евреи, русские, татары, белорусы и другие. причём по свидетельствам - чаще можно было услышать русский и идиш, чем белорусский учите историю! разрушают город не НЕбелорусы, а НЕминчане... и от коренных минчан им пламенный привет, ёклмн...
    Нярэдкая сярод сучаснай рускай 'сталічнай маладзёжы' недасведчаннасць. Каб Вы засталі менскі 'прыватны сектар' 1970-80хх, у самым цэнтры , з яго беларускамоўнымі карэннымі жыхарамі, вы б так можа быць не пісалі. Хаця не факт) ) Усё карэннае насельніцтва Менску , уключна з іюдэямі, татарамі і іншымі палякамі ірускімі - жыло ў беларускамоўнай па сутнасці культурнай прасторы - да 1960-70хх. Да засялення знішчанага нацыстамі і полувымершага цэнтра рускамоўнымі спецыялістамі' і ваеннымі з Расіі, Украіны і іншых рэспублік. І да наступнай за гэтым палітыкі цкавання і ганьбавання гэтымі мігрантамі і іх дзецьмі беларускага вымаўлення асноўнай масы жыхароў Менску і прыяжджаючых у СВАЮ сталіцу беларусоў з перыферыі.

  • Jury_Licvin 27 января 2016 в 06:45 из США

    PanSportsmen (26.01.2016 22:38) писал(a):
    Кубе взорвали в доме, что располагался рядом со зданием ЦК КПБ (со стороны кинотеатра Пионер). Сейчас здание ЦК КПБ - Администрация Президента РБ. В 70-е годы в доме (где жил и был взорван Кубе) размещался Дом литаратарау. Помню этот дом. Одноэтажный, но добротный. От взрыва он не пострадал. При расширении здания ЦК КПБ и благоустройстве прилегающей территории Дом литаратарау снесли. Сейчас на этом месте просто зеленый газон.
    Памятаю гэты будынак, праўда смутна. Знішчылі, бо патрапіў быў у квартал будынку ЦК партыі, які пашыраўся. Тады навогул меліся знесці ўсё што заставалася ад старасвецкага Менску. І даволі добра ў тым 'преуспелі'. Зараз тыя панаехаўшыя вынішчальнікі - у пашане , як 'патрыярхі' і 'айцы' беларускай архітэктурнай школы.

  • 03lim 27 января 2016 в 11:30 из Беларуси

    Apache (26.01.2016 14:16) писал(a):
    Познавательно, но речь глаз режет. Пишите уже сразу по польски, чтобы подчеркнуть своё отстранение от властей.
    Тарашкевица глаз режет? А когда по рюсски, на попе пупырышки не вскакивают?

  • ostrjak 27 января 2016 в 12:04 из Беларуси

    Jury_Licvin (27.01.2016 06:15) писал(a):
    Ну што Вы тут са сваімі гістарычнымі і архітэктурнымі фактамі і рэаліямі...Гэта нікому зараз не цікава )) Цікава панагнятаць. І паклейміць паганы рэжым, РБ, БССР і беларусоў-калхознікаў разам з маскошскімі парабаціцелямі.
    С удовольствием плюсую! Тем более-Вы мой тёзка. Редко Тут на мове можно прочитать трезвые и умные мысли, тем более поданные с тонким юмором. Обычно пишущие Тут на мове все силы души тратят на подбор беларуских слоу (чтобы не дай Бог не вкрался какой-либо "русизм"). А сил и ума на то, чтобы высказать конкретную мысль уже не остаётся.

  • злобный суслик 27 января 2016 в 22:39 из Беларуси

    Jury_Licvin (27.01.2016 06:37) писал(a):
    Нярэдкая сярод сучаснай рускай 'сталічнай маладзёжы' недасведчаннасць. Каб Вы засталі менскі 'прыватны сектар' 1970-80хх, у самым цэнтры , з яго беларускамоўнымі карэннымі жыхарамі, вы б так можа быць не пісалі. Хаця не факт) ) Усё карэннае насельніцтва Менску , уключна з іюдэямі, татарамі і іншымі палякамі ірускімі - жыло ў беларускамоўнай па сутнасці культурнай прасторы - да 1960-70хх. Да засялення знішчанага нацыстамі і полувымершага цэнтра рускамоўнымі спецыялістамі' і ваеннымі з Расіі, Украіны і іншых рэспублік. І да наступнай за гэтым палітыкі цкавання і ганьбавання гэтымі мігрантамі і іх дзецьмі беларускага вымаўлення асноўнай масы жыхароў Менску і прыяжджаючых у СВАЮ сталіцу беларусоў з перыферыі.
    интересно - ваша семья хотя бы лет сто живёт в Минске? откуда такие "знания" взялись-то? в Минске и до войны все говорили по-русски. и мову никто не запрещал. просто сами приезжие из деревень почему-то не хотели говорить на мове - но это был их выбор... а уж в центре Минска - на Торговой, Немиге, Замковой - и подавно некому было по-белорусски говорить а потом "беларусы з перыферыі" приехали (нахрапистые, пробивные...) - и снесли. не своё же - не жалко!

  • Jury_Licvin 29 января 2016 в 06:40 из США

    Я Вас умаляю. Вы такі думаеце, што ў 1914 ці ў 1934 , людзі, якія дома, на Нямізе, размаўлялі на ідышы - на Рыбным рынку і на Троіцкім кірмашы пераходзілі на чысты валагодскі дыялект? Ці на мову Льва Талстога? Так я вам скажу, што яны на Рыбным рынку размаўлялі акрамя ідыша яшчэ і на беларускай мове з ідышскім акцэнтам.

  • Jury_Licvin 29 января 2016 в 06:49 из США

    Навогул, гісторыя Менска - нават зусім нядаўняя - поўная terra incognito, нават для яе сучасных жыхароў . І нават з 'радаслоўнай'

  • злобный суслик 29 января 2016 в 22:40 из Беларуси

    ну зачем же так утрировать, при чём здесь вологодский-то? и таки да - русский язык в Минске преобладал, в силу самых разных причин. что в этом такого? просто факт. хотя за все слои общества, конечно, не скажу...))) да и не в этом проблема - у тех, кто уничтожил старый Минск, то что уцелело после войны, - нет ни национальности, ни языка - потому что у них нет совести, чести, души. манкурты.

  • Доктор_Ха 29 января 2016 в 23:39 из Беларуси

    Jury_Licvin (29.01.2016 06:49) писал(a):
    Навогул, гісторыя Менска - нават зусім нядаўняя - поўная terra incognito, нават для яе сучасных жыхароў . І нават з 'радаслоўнай'
    Жгите ещё. Минск основан в 1067году! Самый древний белорусский город - Полоцк (862г.) Москва кстати была основана позже - в 880г.

  • злобный суслик 30 января 2016 в 00:06 из Беларуси

    Доктор_Ха (29.01.2016 23:39) писал(a):
    Москва кстати была основана позже - в 880г.
    и чё? какое это имеет отношение к Минску? почему "кстати" Москва, а не, к примеру, Иерусалим?

  • uladzimirsadouski 2 февраля 2016 в 13:53 из Беларуси

    Доктор_Ха (29.01.2016 23:39) писал(a):
    Москва кстати была основана позже - в 880г.
    Масква заснаваная ў 1147 годзе, вабшчэ-та - да-да, яна маладзей на 80 гадоў чым Мінск