Вялікі валун-помнік вагою каля 2 тон усталявалі на магіле Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Глеб Лабадзенка.

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com
Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

«Паўгадзіны таму верталёт Мі-8 Авіяцыі МНС Беларусі апусціў валун на магілу Рыгора Барадуліна. Апошняя воля дзядзькі Рыгора выкананая», — піша Лабадзенка.

Валун на магілу паэта ўзялі з вёскі Кублічы. У працэсе быў задзейнічаны верталёт МНС Беларусі, бо інакш даставіць помнік у сярэдзіну могілак было немагчыма.

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Аўтар помніку — скульптар Ігар Засімовіч. На валуне выбіты гады жыцця вялікага паэта і надпіс «Рыгор Барадулін. Сын.».

Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com
Фото: Глеб Лабадзенка, facebook.com

Беларускі паэт пахаваны побач з матуляй на Ушацкіх могілках у Віцебскай вобласці.

Як усё адбывалася ў паветры і на зямлі - хутка відэа на TUT.BY.

-30%
-10%
-52%
-15%
-25%
-10%
-30%
0068627