1. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  2. В городах России проходят акции протеста: сообщается о сотнях задержанных
  3. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  4. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  5. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  6. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  7. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  8. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  9. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  10. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  11. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  12. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  13. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  14. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  15. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  16. Умер Ларри Кинг
  17. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  18. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  19. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  20. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  21. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  22. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  23. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  24. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходит в Беларуси 23 января
  25. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  26. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  27. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  28. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  29. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  30. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов


Настасся Фрода,

Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu
Доктару гістарычных навук Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт у Гродзенскім універсітэце з-за "малой публікатарскай дзейнасці". Што праўда, за апошнія пяць год выходзіць ужо чацвёртая ейная кніга.

Папярэдні кантракт спадарыні Куль-Сяльверставай сканчаецца 29 снежня. Як афіцыйную прычыну яе звальнення называюць няпоўную адпаведнасць пасадзе, падставай для якой стала малая публікатарская дзейнасць. У мінулым годзе гісторык працавала на паўтары стаўкі. У гэтым свядома пайшла на 0,25, бо ведала, што яе звольняць.

"Кажуць, не адпавядаю. Гэта радуе. Цяпер адпавядаць універсітэту ў Гродне – гэта сорам. Там быў такі дурдом і гулаг, што нармальнаму чалавеку не вытрымаць. Выкладчыкі былі як рабы ў адміністрацыі, дзікая бюракратыя і непавага да навукі. Гэта адбывалася менавіта апошнія два гады, як пайшоў Ярмусік з дэканства, стала зусім невыносна. За працу ў гэтым універсітэце не трымалася – гэта ўжо не мой універсітэт. Тое, што стваралася 35 гадоў, знішчылі за тры гады", – Святлана Куль-Сяльверстава кажа пра сваё звальненне з палёгкаю.

Яна чытала ўнікальны для Беларусі курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. У апошнія месяцы кансультавала калегу, каб перадаць яму свае веды. Мяркуе, што перадала.

Спадарыня Святлана ўжо шэсць год працуе ў Беластоку на факультэце кіравання Палітэхнічнай Акадэміі. Яна па-польску выкладае гісторыю архітэктуры і мастацтва, гісторыю культуры, два невялікіх курсы, звязаныя з эканомікай турызму, кіруе магістрантамі, вядзе магістарскі семінар. Запэўнівае, што заробку ёй хапае на жыццё. Гаворыць, галоўнае, каб хапіла на кнігі паэзіі, якія яна друкуе за свае сродкі.

"Цяпер нарэшце свабода! Я цяпер зноў пачну пісаць вершы. Яны заўсёды са мной. Увесну выйдзе новая кніга паэзіі", – не крые спадзяванняў гісторык.

Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію "Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці". Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гістарыяграфіі. Навуковец цікавіцца тэмай часу. Наступная кніга, над якой яна працуе разам з калегам Андрэем Кіштымавым, датычыцца гадзіннікаў ды гадзінаў.

Сёлета спадарыня Святлана дасягнула пенсійнага ўзросту, але спадзяецца дапрацаваць у Беластоку да "польскай пенсіі". У перспектыве плануе заняцца вывучэннем гістарычнай метралогіі.

У хвалю звальненняў раней трапілі многія іншыя выкладчыкі гродзенскага ўніверсітэту, сярод якіх Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская. 
-20%
-35%
-15%
-10%
-10%
-50%
-10%
-12%
0071674