Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Общество


У Цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка адкрылася выстава беларускіх і бразільскіх стрыт-арт-мастакоў. Яна стала працягам фестываля Vulica Brasil, які стартаваў 9 кастрычніка. Такая падзея ў Мінску адбываецца ўпершыню.

Беларускія і бразільскія мастакі за тры дні падрыхтоўкі да выставы стварылі ў Цэнтры сучасных мастацтваў "вуліцу стрыт-арта". 

"Тут можна пачуць пах стрыт-арта – гэта стварае добрую атмасферу"
, – жартам адзначыў падчас урачыстага адкрыцця намеснік кіраўніка Цэнтра Дзяніс Барсукоў. Сапраўды, у некаторых пакоях дагэтуль выразна адчуваецца пах фарбы. "Нам трэба пераймаць вельмі добры досвед Бразіліі, дзе стрыт-арт падтрымліваецца і грамадствам, і дзяржавай", – таксама адзначыў ён. 

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

У Сан-Паўлу кожны год на працягу месяца праходзіць фестываль Graffiti Fine Art Biennial, але арганізаваць такое мерапрыемства ў Мінску – не самая лёгкая задача. Фестываль стаў магчымы дзякуючы работнікам амбасады Бразіліі ў Беларусі, якія працавалі над сваім праектам цягам трох месяцаў "дні і ночы напралёт".

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Даніла Тэафіла Коста (у цэнтры) і Дзяніс Барсукоў
 
Праект пачынаўся з ідэі другога сакратара амбасады Даніла Тэафіла Коста прывезці ў Мінск Ціньё (Валтэр Намура) – паважанага і вядомага ва ўсім свеце мастака.

"Ідэя перарасла ў сапраўдны блокбастар дзякуючы таму, што арганізатары за тры месяцы на сваім шляху сустрэлі шмат зацікаўленых партнёраў", – расказала прадзюсар фестываля Міла Котка. Працягваецца дабрачынны збор сродкаў на правядзенне фестываля – на сёння для ўвасаблення планаў не хапае сумы ў 7 тысяч еўра.
 
Выстава прадстаўляе творчасць двух бразільскіх мастакоў (Валтэр Намура і Ражэрыо Фернандэс) і шэрагу беларусаў (Яўген Cowek Мацюта, Сяргей Паўлавец, Сяргей Izum, Аляксандр Юшчанка, Сяргей Frikos, Ілля NT, Ulysses Nevmer, Hade, Kontra, Марат RGB, Bazinato, Міхась Мішук, Khvostov, Ivan Tame, Андрэй Бусел).

Бразільцы прыехалі ў Мінск са сваімі працамі.

На жаль, у сувязі з сямейнымі абставінамі сусветна вядомыя браты OSGEMEOS адклалі свой прыезд у Мiнск. На старонцы фестываля ў Facebook з'явіўся іх афіцыйны зварот да мінчукоў. OSGEMEOS распісвалі самалёт для зборнай Бразіліі па футболе ў гэтым годзе, працавалі сумесна з Бэнксі ў Нью-Ёрку ў 2013 годзе, а таксама ў рамках іншых міжнародных праектаў. Працы OSGEMEOS з’яўляюцца неад’емнай часткай любога каталога па сучасным гарадскім мастацтве. У Мінску іх праца плануецца на сцяне па адрасе вуліца Энгельса, 34 – побач з амбасадай Бразіліі ў Беларусі.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Ціньё падчас перфомансу

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Усе пакоі – міні-рэзідэнцыі мастакоў – будуць трансфармавацца цягам трох тыдняў выставы. "Гэта жывая прастора – можа, прыйдуць вандалы і ўсё затэгяць", – жартуе Міла Котка.

Кожны з удзельнікаў дэманструе рэчы, над якімі ён працаваў раней, але большасць з іх былі зроблены адмыслова пад экспазіцыю выставы. "Для кожнага стрыт-арт – гэта сваё мастацтва, яны не аб'ядноўваюць гэта пад адно вызначэнне", – тлумачыць куратар выставы Каміла Янушкевіч.
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Каміла Янушкевіч і Міла Котка
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Зала, дзе прадстаўленыя працы мастакоў Аляксандра Юшчанкі, Сяргея Frikos і Іллі NT, адлюстроўвае старую школу графіці – класічныя тэгі і шрыфты.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Мастак Марат RGB распавядае, што адышоў ад графіці і перайшоў на больш канцэптуальныя праекты, пачаў эксперыментаваць з тэхнікай. Яго экспазіцыя будзе відазмяняцца цягам трох тыдняў.
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Яўген Cowek, які зрабіў вялікую працу ў межах фестываля на сцяне на вуліцы Кастрычніцкай, 16, працягвае сваю блізкую да прыроды тэму – яго экспазіцыя складаецца з чатырох сезоноў.
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Праект мастачкі Ulysses Nevmer адлюстроўвае "дзявочае" ўвасабленне стрыт-арту.
 
Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
Алег Ларычаў

"Нельга сказаць, што выстава – гэта аб'ектыўны зрэз або дэманстрацыя ўсяго беларускага стрыт-арта, – распавядае Алег Ларычаў, каардынатар праекта Signal. – Гэта суб'ектыўны праект, дзе мы пастараліся паказаць у беларускім стрыт-арце тых, хто апошнім часам актыўны і з нашага пункту гледжання цікавы. Гэта жывы працэс, многае рабілася спантана і будзе дапаўняцца падчас выставы. Дзякуй Цэнтру сучасных мастацтваў за нервы, бо тут нельга было маляваць і клеіць на сцены, але, як аказался, усё можна. Цягам года мы пастаянна спрабуем даказаць, што ўсё, што нельга, – можна. Можна маляваць на фасадах у горадзе, можна маляваць без эскізаў, можна ўзгадняць фасады постфактум. Галоўнае – ініцыятыва".

Выстава арганізавана з дапамогай кампаніі Condor і MTN 94, працуе да 6 лістапада.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
  
Праграма фестываля Vulica Brasil

22 кастрычніка ў 18.00 – мультымедыя-прэзентацыя праекта Vulica Brazil і творчая сустрэча з бразільскімі мастакамі Валтэрам Tinho Намурам з Сан-Паулу, Ражэрыо Фернандэсам з Белу-Арызонці ў кінаклубе Blow up Цэнтра сучасных мастацтваў.

23 кастрычніка ў 20.00 – творчы арт-вечар у клубе "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16). Музычная падтрымка ад Plavsky, Davydov, Gata, Papa Bo. Уваход вольны.

29 кастрычніка ў 18.00 – паказ кінафільмаў пра вулічнае мастацтва і іх абмеркаванне ў кінаклубе Blow up Цэнтра сучасных мастацтваў.

4 лістапада ў 18.00 – лекцыя мастацтвазнаўцы, куратара выставы Камілы Янушкевіч пра гісторыю беларускага стрыт-арту, прэзентацыя праектаў беларускіх мастакоў і супольнасці Signal.

31 кастрычніка ў 18.00 – сучасныя інтэрактыўна-адукацыйныя курсы беларускай мовы "Мова нанова" з тэмай "Мастацтва вуліц". Выкладае рэгіянальны выкладчык Юля Траццяк (Баранавічы). У 20.00 – стрыт-арт-аўтапаці ў Чырвоным дворыку. Музычная падтрымка ад I.F.U, Zagortsev, Gaamer, Induus.

6 лістапада ў 18.00 – закрыццё выставачнага праекту ў Цэнтры сучасных мастацтваў; лайфпэйцінг (Live painting) ад мастака Khvostov (Гомель), Hade (Орша), Ulysses Nevmer (Гомель); воркшоп ад праекта Tame 69 Custom Boards (Рэчыца/Мінск) па роспісе скейтборда; воркшоп ад Сяргея Izum (Ліда) па трафарэце.

9 лістапада – інсталяцыя макета бразільска-беларускага горада на плошчы Якуба Коласа.