Елена Скоробогатова, /

"Раскрываем рукі, рукі як крылы, – прасцірае наперад далоні вядучы, – на гук "о" рукі да гары, на гук "а" – раскрываемся". У батанічным садзе, каля аранжарэi, шматлюдна, мінакі затрымліваюцца, каб зразумець, што тут адбываецца. "Не трымаем гук, м-м-м, ён ляціць, а мы скачам". Так адмысловымі практыкаваннямі пачынаецца "Спеўны сход" – мерапрыемства для тых, хто хоча спяваць беларускія песні і атрымліваць задавальненне ад свайго голаса.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
 

"Мы распачалі праект разам з Аляксеем Чубатам у сакавіку і вырашылі паглядзець, як гэта пойдзе. На першы сход сабраліся чалавек 35, а далей далучалася ўсё больш і больш", – распавёў пазней журналісту TUT.BY Сяржук Доўгушаў, мастацкі кіраўнік праекта і вядучы сходаў. Зараз на "Спеўныя сходы" прыходзіць болей за 50 чалавек – большасць з іх ніколі не спявалі і мала што ведаюць пра беларускі фальклор.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

"Спеўны сход" пачынаецца з адмысловых практыкаванняў на голас і дыханне. "На такіх сходах людзі, зразумела, не падрыхтаваныя, і гэта іх можна спужаць. Але трэба падрыхтаваць інструмент перад тым, як спяваць – добра падыхаць, добра пагучаць, зрабіць распевачкі. Калі проста сабраць людзей і закамандаваць – давайце першую песню, гэта будзе нешта страшнае, кожны будзе крычаць хто куды", –  тлумачыць Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія практыкаванні дапамагаюць настроіцца на адін гук і хутка аб'яднаць людзей.

"Галоўнае, каб вы рабілі гэта з пяшчотай, любоўю. Дасылаем усім людзям цеплыню, можна дрэўцам," – кажа вядучы і пачынае развучваць словы песні "Шось у лесе гукае". Да кожнага сходу загадзя рыхтуецца рэпертуар – раздрукоўку з тэкстамі песень атрымлівае кожны, хто захоча далучыцца да спеваў. Але гэтай песні ў разрукоўцы няма. "Развучым па радочку. Хочацца, каб вы спявалі, а не глядзелі ў паперкі".

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

Спевы гучаць вельмі зладжана і моцна – не верыцца, што ўдзельнікі сходу бачаць радкі народнай песні ўпершыню. Дапамагаюць стварыць атмасферу і трымаць рытм музыкі гурт "Вурай".

"Вам падабаюцца нашыя вібрацыі?
– часам запытвае вядучы. А потым патрабуе: "Гучней! Гэта самы моцны куплет!".

Драйвовыя народныя спевы чаргуюцца з самотнымі і меладычнымі. А наступную песню Сяржук Доўгушаў прывёз з этнаграфічнай экспедыцыі з вёскі Чамяры, што на Кобрыншчыне. "Зусім невядомая песня, але спяваць яе павінен народ, а не адзін артыст", – кажа ён.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

– Сапраўды спяваць можа любы?
– запытваем у мастацкага кіраўніка "Спеўнага сходу".

"Любы, – адказвае ён. – У мяне ёсць аўтарскі курс, і я вяду прыватныя заняткі, куды прыходзяць людзі, якія ніколі ў жыцці не спявалі. І на занятку 7-8-м яны ўжо спяваюць некалькі песень, і робяць гэта вельмі добра. Часта бывае так, што менавіта людзі, якія зусім не спявалі, вельмі хутка вучацца. Калі чалавек мае слых, але ніколі не спяваў – гэта вельмі добры матэрыял для спеваў".

Ад сакавіка, калі адбыўся першы "Спеўны сход", сфармаваўся фундамент сустрэч – чалавек 20 сталых удзельнікаў. "Яны ніколі не займаліся спевамі, але я чую, як кожны раз іх спевы мацней і мацней," – прызнае Сяржук Доўгушаў.

Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

29 кастрычніка адбудзецца "Спеўны сход", прысвечаны дзіцячаму фальклору. На яго запрошаны адмысловыя госці: Ларыса Рыжкова і гурт "Калыханка".
{banner_819}{banner_825}
-15%
-20%
-10%
-14%
-55%
-15%
-50%
-15%