Заходнебеларускі паэт, празаік, перакладчык, этнограф, краязнаўца і мастак Уладзіслаў Паўлюкоўскі ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне і быў сведкам яе антыгуманнай, разбуральнай сутнасці. Прадстаўляем вашай увазе рэдкія фотаздымкі тых часоў, зробленыя ім на Смаргоншчыне, тэрыторыі былой Віленскай губерні і сучаснай Гродзенскай вобласці.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Уладзіслаў Паўлюкоўскі. 1919 год.
 
Уладзіслава мабілізавалі ў армію і залічылі на службу пры штабе 530 пяхотнага Васільсурскага палка, што дыслацыраваўся пераважна на тэрыторыі Вілейскага павета. Малады прапаршчык падчас непрацяглага зацішша паміж баямі з дапамогай фотаапарата стварыў франтавы фоталетапіс жыцця асобнага палка. Пазней атрыманыя фатаграфіі склалі два альбомы невялікага фармату.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
"Памятки войны 1914–1917 годы". Фотаальбом.
 
Першыя фотаздымкі ў альбоме Паўлюкоўскага адлюстроўваюць найбольш трагічныя моманты Першай сусветнай вайны. На іх - атручаныя газам салдаты каля мястэчка Крэва, што на Смаргоншчыне. Тут летам 1916 года немцы правялі газавую атаку па рускіх войсках. Згодна са зробленым Паўлюкоўскім запісам, толькі падчас адной такой атакі 9 жніўня 1916 года загінулі 116 чалавек, дзясяткі салдат засталіся калекамі і апынуліся ў лазарэце.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Ахвяры газавай атакі пад мястэчкам Крэва. Жнівень 1916 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Салдаты, пацярпелыя ад разрыву дынаміту. Крэва, 1916 год.
 
На гэтых фатаграфіях пацярпелыя ад разрыву дынаміту салдаты, разбураныя праваслаўныя цэрквы і рымска-каталіцкі касцёл у Смаргоні.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Разбураная праваслаўная царква. Смаргонь, красавік 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Разбураны касцёл. Смаргонь, красавік 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Руіны цэнтральнай часткі Смаргоні. Красавік 1917 года.
 
У ваенных альбомах Паўлюкоўскага, відаць, у сілу аб’ектыўных абставінаў няма фатаграфій канрэтных баявых дзеянняў. Захаваліся толькі выявы бліндажоў, акопаў, кулямётчыкаў палкавога рэзерву, зафіксаваны момант перамяшчэння артылерыі каля мястэчка Краснае, здымак салдата на фоне супрацьштурмавой пушкі.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Кулямётчыкі палкавога рэзерву. Ліпень 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Перадавыя акопы каля Смаргоні. Красавік 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
У лагеры на адпачынку. Першы злева Уладзіслаў Паўлюкоўскі. 1917 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Бамбардзір каля супрацьштурмавой пушкі. 1917 год.
 
Па фатаграфіях можна меркаваць, што нават у спецыфічных умовах ваеннага часу ў салдат 530 Васільсурскага палка наладжаны сціплы, але з усёй неабходнай атрыбутыкай армейскі побыт.

Увесь асабовы састаў палка размяшчаўся ў разбітым пасярод леса лагеры. У залежнасці ад пары года салдаты жылі ў палатках, зямлянках, драўляных пабудовах. Таксама ў зямлянках знаходзіліся штаб, паходная царква, асобную зямлянку меў і палкавы ўрач.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Штаб 530 пяхотнага Васільсурскага палка. 1917 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Бівак 530 пяхотнага Васільсурскага палка. 1917 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Зямлянка штаба 530 пяхотнага Васільсурскага палка. 1917 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Паходная палкавая царква каля вёскі Мішуты. 1916 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Зямлянка палкавога ўрача каля вёскі Замосце. 1917 год.
 
Пры штабе палка служылі пісары, сярод якіх быў і Уладзіслаў Паўлюкоўскі.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Група пісараў палкавой канцылярыі 530 пяхотнага Васільсурскага палка. Другі злева сядзіць Уладзіслаў Паўлюкоўскі. 1917 год.
 
Адзін з самых неабходных і жаданых атрыбутаў армейскага жыцця - паходная кухня. Яна ўяўляла сабой металічную печ з высокай трубой і некалькімі катламі для прыгатавання ежы. Канструкцыю далучалі да павозкі, на якой знаходзіліся правіянт, кухонныя рэчы, дровы.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Салдацкая паходная кухня. 1917 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Сапёры палкавога рэзерву каля вёскі Замосце. 1917 год.
 
Нягледзячы на суровы ваенны час, былі хвіліны і для адпачынку. Салдаты ўспаміналі мірнае жыццё, дом, блізкіх, ладзілі тэатралізаваныя прадстаўленні, адзначалі палкавыя святы, спецыяльна для здымка на памяць рабілі акрабатычныя піраміды.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Група афіцэраў 530 пяхотнага Васільсурскага палка каля вогнішча. 1916 год.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Падчас палковага свята напярэдадні 1 мая 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
У рэдкія гадзіны зацішша. 1917 год.
 
Разам з вайскоўцамі ваеннымі шляхамі ішоў і палкавы аркестр.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Музыканты палкавога аркестра. 1916 год.
 
Дапаўняюць своеасаблівы летапіс 530 Васільсурскага палка групавыя фотаздымкі таварышаў па службе Уладзіслава Паўлюкоўскага, якія з усмешкай амаль праз стагоддзе пазіраюць на нас.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Група афіцэраў. Трэці злева стаіць Уладзіслаў Паўлюкоўскі. Вёска Доўгае. 1917 год, другі дзень Вялікадня.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
Каля сцяга падчас палкавога свята. 15 жніўня 1917 года.
 
Фотографии предоставлены отделом редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки имени Якуба Колоса Национальной академии наук Беларуси
6 рота 112 Уральскага палка, выдзеленая ў 530 пяхотны Васільсурскі полк. 1916 год.

У такім выглядзе фатаграфіі ў 1964 годзе трапілі ў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі – іх набылі ў літаратуразнаўцы і грамадскага дзеяча са Смаргоншчыны Янкі Шутовіча. З iм Уладзіслаў Паўлюкоўскі быў знаёмы яшчэ па заходнебеларускім адраджэнскім руху. Пасля смерці Паўлюкоўскага ўдава перадала Шутовічу бібліятэку мужа, а разам з ёй, магчыма, і некаторыя матэрыялы з уласнага архіва Уладзіслава.

Альбом пад назваю "Памятки войны 1914–1917 гг." мае экслібрыс Паўлюкоўскіх (Паўлікоўскіх) у выглядзе прамавугольнага штампа з надпісам лацінкай і кірыліцай: "Exlibris | Pawlikowskich | m. Mir. Minsk. gub. zaść. Innica | Искусство", уладальніцкі запіс: "Собственность подпоручика Павлюковского"​​, а таксама штампы букіністычных магазінаў Вільнюса і бібліятэкі Акадэміі навук. На 34 альбомных аркушах - 67 фатаграфій, дакументальных сведчанняў Першай сусветнай вайны.

Другі альбом змяшчае 46 фотаздымкаў, датаваных 1917–1939 гадамі. Некаторыя з іх таксама закранаюць перыяд Першай сусветнай вайны, але маюць больш асабісты характар.

Фотаальбомы зберагаюца ў архівах вядомых беларускіх вучоных, пісьменнікаў, грамадска-палітычных і культурных дзеячаў, а таксама ў калекцыі ўнікальных дакументаў гісторыка-культурнага зместу ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з каштоўнымі, рэдкімі выданнямі XVI–XX стагоддзяў.

Матэрыял падрыхтавалі Таццяна Жук і Марына Ліс, навуковыя супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
{banner_819}{banner_825}
-30%
-20%
-10%
-80%
-10%
-70%
-30%