![]() |
Фото: radzima.org |
На помніку адлітыя ў метале радкі Рыгора Барадуліна: "Ад ЕЎфрасінні, ад Скарыны, Ад Полацка пачаўся свет". Многія літары на скульптурнай кампазіцыі зараз пашкоджаны.
Відэа: Сяргей Краснадубскі, ximik.info
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Газета "Наша ніва" напісала, што гэта зрабілі вандалы-беларусафобы.
У журналіста Кастуся Шыталя на гэты конт іншае меркаванне. "У траўні я быў у Полацку і пабачыў, што літары на падножжы помніка пасечаныя. Спачатку таксама падумаў пра вандалаў, але паглядзеў, што на ўсім падножжы помніка - рыскі ад удараў завостранага прадмета. Падобна на тое, што нейкі не дужа разумны дворнік ачышчаў яго зімой пры дапамозе ледаруба", - піша Шыталь у сваім Фэйсбуку.
"Наша Ніва" называе гэта "антыбеларускай вылазкай". Каментатары перакананыя, што гэта зрабілі адэпты расійскай ідэі. Хоць ні тыя, ні тыя не ведаюць, хто, калі і чаму так зрабіў", - рэзюмуе журналіст.
Гэты полацкі помнік - адзіны ў нашай краіне, што нагадвае пра ўнікальную літару "Ў", якая сустракаецца толькі ў беларускім алфавіце. Усталяваны ў 2003 годзе, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. Скульптура зроблена ў выглядзе стэлы, на якой змешчаны рэльефныя малюнкі літары "Ў". Помнік адначасова з'яўляецца і сонечным гадзіннікам. Аўтар кампазіцыі - беларускі скульптар Аляксандр Фінскі.