/ Фото: Дмитрий Брушко,

Пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! стаў выбітным і па колькасці заявак, і па якасці прац. Гэту думку выказваюць як арганізатары конкурса, так і самі рэкламісты. Што ж і як прасоўваюць у народ на роднай мове?

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY
 

Тэмы пераможцаў: бяспека руху, падвышэнне нараджальнасці, курсы беларускай мовы

Сёлетні фестываль AD.NAK! сабраў амаль 200 удзельнікаў, якія падалі на суд журы каля 400 заявак. Пяць гадоў таму, калі конкурс праводзілі ўпершыню, заявак было 105, а удзельнікаў 59. Арганізатары фестывалю ўпэўненыя, што такі рост зазначае падвышэнне цікавасці да мерапрыемства. У адрозненні ад іншых фестываляў рэкламы ўдзел ў AD.NAK! бясплатны, а адна з асноўных мэтаў – пашырыць ужытак беларускай мовы і ролю роднай культуры.

- Мы не робім міжсабойчык. Павінны трымаць высокую планку, - кажа Сяргей Скараход, кіраўнік праекта marketing.by і адзін з арганізатараў мерапрыемства, наконт таго, як адбіраліся лепшыя працы.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Адзіную праблему, якую вылучыў Скараход на гэтым фестывалі, – неадказнае стаўленне некаторых удзельнікаў да афармлення і падачы прац.

- Паглядзіце, як падаюць працы на іншыя фестывалі, – раіць ён і працягвае апавядаць пра цяжкую долю журы. - Незразумела было, што за праект і які ў яго вынік. У членаў журы ўзнікалі пытанні: "Ну зрабілі карцінку - і што? Колькі перапостаў, колькі чалавек яе ўбачылі? Надрукавалі і павесілі ў сябе на кухні - і гэта рэалізаваны праект? Ці павесілі на ўваходзе ў галерэю "Ў" - і ўсё? Як журы працаваць і прымаць рашэнне? Незразумела.

У гэтым годзе на фестывалі была 21 намінацыя. Вядучыя ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання актрыса і акцёр Нацыянальнальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ганна Хітрык і Павел Харланчук-Южакоў нават жартавалі, што будуць агучваць прызёраў "хутчэй і паболей", каб паспець на метро, пакуль яно не скончыла працу. Праўда, падчас цырымоніі Харланчук перапытваў ў залі, ці не занадта ён "кулямётны". Заля не дэманстравала супраціву.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Самая высокая ўзнагарода фестывалю – Гран-пры. У гэтым годзе такіх узнагарод было шэсць. Кожная з іх патрабуе асаблівай ўвагі.

1. Гран-пры ў намінацыі "Indoor-рэклама, постар" узяў праект "Велікодныя біткі" аўтаркі Таццяны Шварцкопф з брэндынгавай кампаніі AIDA Pioneer.

Таццяна Шварцкопф распавяла, што тэма праекта – бяспеку руху на дарогах краіны падчас велікодных выходных. Кліентам праекта выступіла ДАІ.

- Мы з дапамогай алегорыі паказалі, якія бываюць сутыкненні на дарозе. Слоган "Жалезныя яйцы - ў цвярозых кіроўцаў" запомніўся людзям, - кажа Таццяна і зазначае, што дзякуючы фестывалю даведалася, што па-беларуску слова "водитель" – "кіроўца".
 
Фото с сайта marketing.by
Фото: marketing.by

2. Гран-пры ў намінацыі "Сацыяльна арыентаваны праект, кампанія" атрымаў праект "Саламяная Камасутра" рэкламнага агенцтва NEF\TBWA & Dranik Style. TUT.BY пісаў пра гэты праект раней. На погляд аўтараў працы, ролік павінен прыцягнуць увагу да праблемы выкарыстання роднай мовы і павялічыць колькасць насельніцтва краіны. Слоган праекта - "Кахайцеся па-беларуску".

 

Открыть/cкачать видео (7.56 МБ)


3. У намінацыі "Стрыт-арт" Гран-пры атрымаў праект Ганна Радзько і Алены Бай "Упэўненасць на дарозе".
 
Фото с marketing.by
Фото: marketing.by

4. Гран-пры ў намінацыі "Інтэграваныя медыяпраекты" атрымала праца Ромы Свечнікава і часопіса 34mag.net "Рома едзе".

5. У намінацыі Direct Marketing Гран-пры ўзнагародзілі getbob digital agency "Простыя рэчы".
 
 

6. Гран-пры ў "Грамадска значных праектах" атрымалі Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская з праектам бясплатных курсаў беларускай мовы "Мова Нанова".

 
 
Сярод астатніх прызераў трэба адзначыць праект, прысвечаны палітвязням ў Беларусі. Напрыклад, у намінацыі "Indoor-рэклама, постар" другое месца заняў постар Юліі Ляшкевіч, над дызайнам працавалі Алег Мініч, Мікалай Халезін і "Свабода".
 
Фото с сайта marketing.by
Фото: marketing.by
 

56% беларусаў пазітыўна ацэньваюць беларускую мову ў рэкламе

Сяргей Скараход адзначае, што беларускамоўных камерцыйных рэкламных праектаў у нас не стае: на фестывалі больш прац з сацыяльным ухілам. З іншага боку, згодна даследаванню міжнароднай кампаніі сацыяльных і маркетынгавых даследванняў МАСМІ, якое замовіла грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" наконт выкарыстання беларускай мовы: 56% беларусаў пазітыўна ацэньваюць беларускую мову ў рэкламе, 60% падтрымліваюць выкарыстанне роднай мовы ў афармленні гарадоў і вітрын.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY
Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Алена Макоўская, каардынатар "Будзьма беларусамі!" і прадстаўнік арганізатара фестываля, для параўнання распавядае, што у 2009 годзе таксама праводзілася апытанка беларусаў. Адно з пытанняў датычылася таго, у якіх сферах, на погляд людзей, трэба больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову. Тады толькі 37% апытаных выказаліся за тое, каб родная мова сустракалася ў рэкламе часцей. Макоўская робіць заўвагу, што, безумоўна, параўноўваць лічбы 2009 года і 2014 некарэктна, бо людзям задавалі розныя пытанні.

- Але мы лічым, што цікавасць да беларускай мовы расце. Гэта трэнд, - падкрэслівае яна.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Таксама згодна даследаванню МАСМІ гэтага года, большасць беларусаў давяраюць прадуктам харчавання і спіртным напоям беларускай вытворчасці. Замежнай - калі размова ідзе пра вопратку, бялізну і побытавую тэхніку.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

На погляд экспертаў, выкарыстанне беларускай мовы ў рэкламе вылучае кампанію. Віталь Захараў, крэатыўны дырэктар рэкламнага агенцтва BRAMA branding, з гэтым згодны. Але са свайго боку дадае, што калі ў аснове праекта - добрая ідэя, мова не мае выключнага значэння.

- Выкарыстоўваць беларускую мову у рэкламе толькі дзеля таго, каб вылучыцца, няправільна, - кажа ён. - Павінна быць усё ў сувакупнасці: ідэя, мова, камунікацыя… І на фестываль павінны падаваць менавіта такія працы.
 

Пашырыць ужытак мовы ў рэкламе можна праз увядзенне абавязковага працэнта для яе ў медыя

Ілля Кухараў, крэатыўны дырэктар digital-агенцтва getbob, лічыць фестываль добрай ініцыятывай і крокам на шляху да адраджэння роднай мовы. Да таго ж зазначае, што сёння ёсць кампаніі, якія з радасцю выкарыстоўваюць мову ў рэкламнай камунікацыі. Напрыклад, за апошні год агенцтва getbob распрацавала чатыры беларускамоўныя праекты.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Са свайго боку Захараў лічыць міфам тое, што беларускі спажывец не гатовы да беларускамоўнай рэкламы. Неаднаразова на практыцы рэкламіст бачыў адваротную сітуацыю, калі людзі дзякавалі кампаніі за тое, што тая карыстаецца роднай мовай. Але і кліенты, і рэкламные агенцтвы, па яго словах, маюць забабоны наконт таго, што спажывец не зразумее беларускамоўны пасыл.

Пашырыць ужытак беларускай мовы ў рэкламе суразмоўца прапаноўвае праз увядзенне абавязковай квоты беларускамоўнай рэкламы у медыя.

- Чамусьці 75% беларускай музыкі грае на радыё. Чаму не ўвесці нейкі працэнт і для беларускамоўнай рэкламы? У гэтым няма нічога страшнага. Бо народ, які забывае  свае карані, перастае існаваць, - кажа ён.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Яшчэ адзін варынт пашырэння ўжытку мовы, на яго думку, – распрацоўка рэкламнай кампаніі, дзе мова падаецца як штосьці моднае.

Пакуль вышэйпералічаныя ідэі - толькі мары. Але ж і фестываль AD.NAK! калісьці таксама не быў рэальнасцю. А сёння толькі ўзнагарода пераможцаў займае каля трох гадзін.

Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY
{banner_819}{banner_825}
-13%
-20%
-30%
-30%
-50%
-23%
-15%