У Глыбокім 23 красавіка адбылося адкрыццё і асвячэнне помніка "Езус і самаранка". Скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла Саборную плошчу. Гэта месца сімвалічнае тым, што насупраць адзін аднаго тут узвышаюцца каталіцкі і праваслаўны храмы, піша "Каталіцкі веснік".

Фота: Марына Сінкевіч

Рашэнне аб устаноўцы помніка на біблейскую тэматыку прыняў Глыбоцкі райвыканкам з нагоды 600-годдзя горада. Ідэя належыць скульптару Вячаславу Долгаву, а ажыццявілі яе Мікалай Сталяр і Яраслаў Парахневіч. 

У разуменні аўтара скульптура "Езус і самаранка" з'яўляецца сімвалам духоўнасці, простага чалавечага слова, супакою паміж народамі. Вада – гэта сімвал праўды, ісціны, вечнасці, якія ўзвышаюць свядомасць чалавецтва.

Помнік адкрыў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат. Ён заўважыў, што скульптура будзе нагадваць кожнаму аб узаемнай пашане і любові.

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця помніка прысутнічала каталіцкае і праваслаўнае духавенства. 
-20%
-50%
-15%
-9%
-20%
-10%
-11%
-10%
-15%
-21%
0070970