Политика
Экономика и бизнес
В мире
Кругозор
Происшествия
Финансы
Недвижимость
Авто
Спорт
Леди
42
Ваш дом
Афиша
Ребёнок.BY
Про бизнес.
TAM.BY
Новости компаний

Программы и проекты TUT.BY

Общество


Вядомы дысідэнт-антысаветчык і публіцыст Міхаіл Кукабака, публіцыстычныя матэрыялы якога ў 1970-1980-я распаўсюджваліся праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі, на наступным тыдні ўпершыню за 15 год прыедзе на радзіму. Ён наведае свой родны Бабруйск, а ў Мінску сустрэнецца з усімі цікаўнымі. Сустрэча абудзецца ў офісе TUT.BY у чацвер, 24 красавіка. 
 
У яго біяграфіі - з дзетдомаўскім дзяцінствам, сасланым у Сібір юнацтвам і 17-ю гадамі турмаў, лагераў і псіхушак - дагэтуль застаюцца "белыя плямы", дагэтуль грыф сакрэтнасці ляжыць на яго матэрыялах у архівах КДБ. Але сам Міхась Ігнатавіч заўсёды быў абсалютна адкрытым, што, як ён упэўнены, і спрыяла выжыванню. Менавіта Кукабака мае самы доўгі сумарны турэмны тэрмін сярод усіх удзельнікаў дысідэнцкага руху ў СССР. Ён першым з савецкіх грамадзян адкрыта выразіў нязгоду з уводам савецкіх войск у Чэхаславакію для падаўлення "Пражскай вясны". Пасля ўжо ў Кіеўскім ваенкамаце Міхаіл Ігнатавіч заявіў яго супрацоўнікам пра гатоўнасць скіраваць аўтамат на іх, калі яго накіруюць у Чэхаславакію. 
 
Кукабаку пераследавалі за падтрымку пісьменнікаў Кузняцова і Салжаніцына, навукоўца Сахарава, а таксама за выхад з прафсаюза і адмову ад удзелу ў выбарах і суботніках. Пасля першай адсідкі ўжо на радзіме яго ізалявалі ў Магілёўскую псіхбальніцу за распаўсюд тэкста Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У 70-х пачаўся час удзелу Кукабакі ў самвыдаце. Ён пісаў міністру аховы здароўя СССР Пятроўскаму пра псіхіятрычныя рэпрэсіі ў краіне, старшыні КДБ СССР Андропаву, старшыні СССР Брэжневу. Подпіс Кукабакі стаіць пад шматлікімі праваабарончымі дакументамі, некаторыя яго публікацыі з'яўляліся ў эфіры заходнегерманскай радыёстанцыі Deutsche Welle. У 1977 годзе ён заявіў пра адмову ад грамадзянства. Яго судзілі за абразу савецкага дзяржаўнага ладу і антысавецкую агітацыю. 
 
Міхаіл Ігнатавіч стаў апошнім палітычным вязнем СССР, якога рэабілітаваў 23 студзеня 1991 года Вярхоўны суд Беларусі. Пасля гэтага Міхаіл Кукабака пераехаў у Маскву, дзе заняўся публіцыстыкай і грамадска-палітычнай дзейнасцю. Яго лічаць ці не адзіным беларускім дысідэнтам. 
 
Пра падрабязнасці сваёй антысавецкай дзейнасці, жыццё ў турмах і між тэрмінамі Міхаіл Кукабака распавядзе на публічнай сустрэчы. Яна абудзецца пры падтрымцы праваабаронцаў у чацвер, 24 красавіка. Пачатак у 18.30.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.