Іна Севярын, фота аўтара,

Папулярныя ў Мінску нефармальныя курсы беларускай мовы пачалі працаваць таксама ў Гродне. Не першы прэзентацыйны занятак са сталіцы прыехалі вядучыя Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.



Арганізатары не чакалі такога наплыву цікаўных – прыйшло ці не ў два з паловай разы болей чалавек, чым можа змясціцца ў офісе Грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар"". Трэба было тэрмінова пераносіцца ў большае памяшканне – ім стала зала ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а, дзе традыцыйна праводзіцца большасць грамадскіх імпрэз. Звязанае з гэтым спазненне на паўгадзіны толькі паспрыяла сустрэчы, бо быць на ёй ад самага пачатку змаглі ўсе, нават тыя, што
спазняліся.

Мінскія госці Глеб і Алеся расказалі крыху пра курсы "Мова нанова" і пра тое, што рэгіянальныя заняткі ўжо пачаліся ў Бабруйску, Баранавічах і нават польскім Кракаве. А вось гамельчукі не захацелі працаваць пад сталічным брэндам і прыдумалі сваю назву "Мова плюс". Наступнае месца, куды плануе завітаць "Мова нанова", – Нясвіж.



Тэмай першай сустрэчы ў Гродне былі беларускія імёны, аканне і яканне, а таксама як правільна па-беларуску называць блізкіх і сваякоў. Прысутным прапаноўвалі, напрыклад, змяняць свае імёны кшталту Юліі, Славы ці Арцёма на традыцыйныя Юлясю, Вячку і Артука.



На сустрэчу прыйшлі вельмі розныя людзі – ад дзяцей да пенсіянераў, нямала было людзей сярэдняга ўзросту.

У канцы прысутных пазнаёмілі з гарадзенскімі вядучымі, якія ўжо з наступнага занятку будуць весці курс: Воляй Астроўскай і Ігарам Кузьмінічам. Наступная сустрэча павінна адбыцца 24 сакавіка, у 19.00 у лютэранскай кірсе па вул. Акадэмічнай. 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-80%
-30%
-60%
-21%
-15%
-10%