ARTsiadziba

Памятную дошку з бюстам Каліноўскага і яго кароткай біяграфіяй цішком усталявалі на будынку Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Аляксандра Мядзведзя ў сярэдзіне ліпеня гэтага года. Дошка стаяла на будынку былога кінатэатра "Вільнюс" з 1988 па 1998 год, а потым скандальна знікла.



Вуліца ў гонар беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, мысляра і публіцыста ў сталіцы з’явілася ў 1963 годзе — роўна праз сто гадоў пасля паўстання. Важным аб’ектам гэтага раёна з 1975-га года заўсёды быў гандлёва-грамадскі цэнтр з кінатэатрам "Вільнюс" па вуліцы Каліноўскага, 55, які пасля рэканструкцыі ператварыўся ў Палац барацьбы. Мала хто ведае, што ў 80-я гады мінулага стагоддзя менавіта на будынку кінатэатра "Вільнюс" усталявалі памятную дошку ў гонар Каліноўскага, якая скандальна знікла ў 1998 годзе.





Пра гісторыю вяртання памятнай дошкі на гістарычнае месца расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Каштальян:

- Пасля сканчэння рэканструкцыі будынка на вуліцы Каліноўскага, 55 мы ў ліпені гэтага года вярнулі на гістарычнае месца памятную шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага. Яна і раней вісела на гэтым месцы, калі там быў яшчэ кінатэатр "Вільнюс". Але ў 1998-м годзе шыльду скралі. Пасля яе адшукалі ды перадалі на захаванне і аднаўленне ў Першамайскае ЖРЭА, бо будынак быў на рэканструкцыі.

А зараз, пасля адкрыцця будынка, шыльда зноў вярнулася на ранейшае месца, таму ніякіх урачыстасцяў і прэзентацый мы не рабілі.
Вядомы мастак Мікола Купава расказвае іншую гісторыю памятнага знака. Паводле ягоных слоў, першая шыльда была ўсталяваная ў 1988 годзе з ініцыятывы Акадэміі навук БССР. Але гэта быў звычайны памятны знак без бюста Каліноўскага. Тады ў святочных мерапрыемствах з нагоды адкрыцця памятнага знака паўдзельнічала каля тысячы чалавек.

Цікава, што пра планы вяртання памятнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ў Мінску ніхто не ведаў і ў СМІ пра гэта не паведамлялася. Нават Алег Корбан, кіраўнік моладзевай грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва", якая некалькі дзён таму скончыла кампанію па зборы подпісаў за ўсталяванне помніка Кастусю Каліноўскаму на названай у яго гонар вуліцы, даведаўся ад нас пра гэта ўпершыню.
-10%
-30%
-25%
-10%
-5%
-6%
-30%
-30%
-10%
0071453