57 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Яўген Валошын,

Алена Макоўская апісала Еўрарадыё тэракт і тое, як ёй удалося ацалець.

Перад стартам на Бостанскім марафоне
  

Незадоўга да бостанскіх выбухаў беларуска Алена Макоўская прабегла дыстанцыю марафона і пайшла пераапранацца. Потым размясціла свой фотаздымак з фінішнай прамой (хто ж ведаў, што там здарыцца трагедыя) у сацыяльных сетках. У подпісе да фота пазначаны яе марафонскі вынік (03:20:20) і словы: “Я адчувала сябе так эмацыйна на фінішы, плакала ад шчасця! Такога раней са мной не здаралася…”
 
З Аленай звязваемся ў аўторак а палове на восьмую раніцы па паўночнаамерыканскім часе. Нягледзячы на перажытае, яна кіруецца цягніком у Нью-Джэрсі на працу (беларуска займае пасаду менеджара па фінансах у кампаніі Merrill Lynch).

Спецыяльнае харчаванне перад стартам
 
“Пасля фінішу я пераапранулася і ішла сустрэцца з сябрамі. Мне трэба было прайсці акурат праз фінішную тэрыторыю. Калі туды ішла, яны (выбухі. ― Еўрарадыё) і прагрымелі. Я не зразумела, што гэта было. Людзі пабеглі ўрассыпную, з жахам на тварах і плачам. Тут да мяне і дайшло, што здарылася. Тэлефон абрываўся, а потым мабільныя ўвогуле не працавалі. Таму дзякуй "Фэйсбуку" за тое, што змагла напісаць там “I am ok”. Гэта вельмі многіх супакоіла. На працу патэлефанавала адразу ж пасля выбухаў, але там не маглі супакоіцца, пакуль не вярнулася дадому”.
 
Еўрарадыё: Вашы сябры не пацярпелі?
 
Алена Макоўская: Дзякуй Богу, не.
 
Еўрарадыё: Ці звязвалася з вамі беларускае пасольства?
 
Алена Макоўская: Ад пасольства нічога не чула. Але я толькі прачнулася гадзіну таму.
 
Еўрарадыё: А ці ведаеце вы што-небудзь пра другую беларуску ― Жану Івашчанка, якая таксама планавала стартаваць?
 
Алена Макоўская: Нічога не ведаю. Але на вэб-сайце яе часу не фіксавалася, а там пазначалі кожныя пяць кіламетраў дыстанцыі. Думаю, яна не стартавала.
 
Нагадаем, што падчас Бостанскага марафону загінулі тры чалавекі, пацярпела больш за 140.
Алена Макоўская сфатаграфавалася на фінішнай прамой. Тут і здарыліся выбухі.
  
-10%
-50%
-31%
-10%
-20%
-51%
-50%
-5%
-15%
-50%