Дзень 3 сакавіка 1067 года, калі адбылася бітва на Нямізе, воляй гісторыі стаў афіцыйным днём нараджэння Менска. Але ў нашага горада ёсць і неафіцыйныя, малавядомыя факты, звязаныя з ягонымі народзінамі. CityDog.by знайшоў толькі некаторыя з іх – самыя дзіўныя і містычныя.

Источник: citydog.by

Паводле "Аповесці мінулых часоў", 3 сакавіка 1067 года кіеўскія Яраславічы мелі ўзброены канфлікт з палачанінам Усяславам Чарадзеем акурат на Нямізе, што ў Менску. Усяслава разбілі – гэта кепская навіна. Добрая навіна: упершыню ўзгадалі Менск. Ці не тады? Ці не Менск?


Не Менск, а Няміза?

Гісторыкі ўжо больш за стагоддзе не могуць разгадаць адну амаль незаўважную, але важную загадку. Чаму ў летапісе напісана, што ўвесну 1067 года Яраславічы спачатку пайшлі на Менск, усё там разбурылі, а пасля рынуліся "к Немизе"? Не да Свіслачы, якая і ў тыя часы была буйной менскай ракой. І не "на Немизу", як тады казалі пра рэчкі.

Найбольш радыкальныя гісторыкі лічаць: старажытны Менск стаяў дзесьці за 15 км ад сучаснага цэнтра сталіцы. Там Яраславічы і пашчыравалі першы раз. А пасля пайшлі да Нямізы, горада, што стаяў у раёне аднайменнай станцыі метро.

Источник: citydog.by
Меркаваная "радзіма" Менска – Гарадзішча, якое знаходзіцца за 8 км ад МКАД (выезд па вул. Громава ў бок Азярца). Там жа ўбачыце і ручай Дунай, прыток Менкі.

У адным (усяго толькі, але…) спісе старажытных гарадоў Менск і Няміза ўзгадваюцца побач як розныя населеныя пункты. Праз няхітрыя маніпуляцыі вынікае, што Менск на цяперашнім месцы – гэта абноўлены горад Няміза? Але як і калі Менск з сучаснага Гарадзішча перабраўся ў раён Нямігі? Загадка, якая дагэтуль не разгаданая…

Источник: citydog.by

Трэцяя гравюра – легендарная бітва на Нямізе ў ілюстрацыях Радзівілаўскага летапіса.

Источник: citydog.by

Вышэй справа – фотка помніка ў гонар бітвы на Нямізе, які да 1930-х стаяў каля дома № 11а па вул. Мяснікова. Паводле гісторыкаў, бітва адбывалася ў раёне плошчы Францішка Багушэвіча і вул. Мяснікова (г.зн. раён Тэатра музкамедыі). Мінгарвыканкам у хуткім часе плануе аднавіць помнік у гонар бітвы на Нямізе.


У Менска не было нават замка?

Параўнайце Мінск з Кіевам, Масквой, Вільняй ці Варшавай: у іх ёсць замкі, што стаяць на ўзгорках-замчышчах. Нашы экскурсаводы звычайна пачынаюць свае экскурсіі з нізіны Нямігі, побач з выхадам са станцыі метро. І дапытлівыя турысты (або цікаўныя мінчукі) часта задаюць пытанне: чаму менскае замчышча стаяла ў нізіне? Пра якую абарону і бяспеку ідзе гаворка, калі "замак" можна было захапіць за пару гадзін – зверху ўніз?

Источник: citydog.by

Менскае замчышча сапраўды стаяла на тым месцы, дзе зараз ўваход на станцыю "Няміга" і будынак былых "Трудовых резервов" (пр-т Пераможцаў, 2). І побач з мостам гэта месца сапраўды ўспрымаецца як нізіна. Тут было замчышча? Што за трызненне!

Гэта не трызненне, а гісторыя: 60 гадоў таму мінскія ўлады зраўнялі замчышча – здаравенны курган – з зямлёй. Старажылы ўзгадваюць, што замчышча было высокае, пад 10 метраў. А калі прыплюсаваць вышыню сцен менскага замка – 15-20 метраў – сэрца нашай сталіцы шмат стагоддзяў ахоўвалася як мае быць.

Источник: citydog.by
Раскопкі і апошнія дні менскага замчышча. І той жа ракурс сёння.

Замчышчу было больш за 1000 год, калі ў 1956 годзе тут правялі раскопкі, а пасля зраўнялі з зямлёй: трэба было будаваць Паркавую магістраль (зараз пр-т Пераможцаў). Мінчанка Ксенія Хачатранц узгадвае: "В 1956 году 19-летний Ося Зборовский (теперь Иосиф Абрамович) привел меня к тому, что раскопали на месте Замчища и что потом было идентифицировано как деревянные оборонные сооружения. Я по молодости лет была абсолютно необразованной — ни в археологии вообще, ни в истории Минска конкретно не понимала ничего. Но Ося, говоря, что все эти чудом сохранившиеся мостовые и срубы завтра исчезнут (именно на этом месте решили срочно возвести спортзал "Трудовых резервов"), едва сдерживал слезы. Он участвовал в раскопках, он был минчанином не в первом поколении. Это историю его города убивали на его глазах, и ни законы, ни протесты повлиять ни на что не могли. А впереди еще была прокладка Парковой магистрали, строительство метро. Сегодня, понимая немного больше, чем в 1956-м, я тоже готова плакать".

Источник: citydog.by
А гэта раскопкі рэштак менскага замчышча ўжо ў 1984 годзе. Перад тым, як тут пачнуць будаваць станцыю метро.


Няміга – гэта прывід душы Менска

Рака Няміга, як вядома, працякала там, дзе зараз аднайменны гандлёвы дом. Упадала ў Свіслач з боку станцыі метро і бліжэй да гатэлю "Юбілейны". Так і ахоўвалася замчышча з аднаго боку Свіслаччу, а з двух – Нямігай. Фактычна, старажытны Менск быў рачным горадам-портам.

Але да сярэдзіны 19 стагоддзя Няміга абмялела, а ў 1920-30-х гадах яе "закавалі" ў трубу-калектар. Яно, быццам, і правільна: менчукі здавён скардзіліся на гэтую рэчку-смярдзючку, якая да таго ж пастаянна затапляла ўвесь раён.

Источник: citydog.by
Тут Няміга "амаль на волі" – пад драўлянымі насціламі.

Але некаторыя містыкі лічаць: калі Свіслач – сэрца Мінска, то схаваная Няміга – гэта душа горада, якой нібыта няма, але якая стала нагадвае пра сябе. Чаму Няміга ніяк не суцішыцца? Усё проста: з балцкай Nemiga перакладаецца як "якая не спіць; з заўжды расплюшчанымі вачыма". Мо дарэмна мы лічым, што скарылі Нямігу і яна памерла? Мо недарма яна штогод спрабуе выбрацца на волю і нагадвае нам пра сябе? А фактычна нагадвае пра страчаны горад – ці то Мінск, ці то Менск, ці то Нямізу.

Источник: citydog.by

Крыніцы: vandrouka.by, svyatayarus.ru, ais.by; кнігі "Мінск: дзесяцігадовы шлях сталіцы (1960-1969)" (Мінск, 2007), "Мінск учора і сёння" (Мінск, 1988); архіў Г. Лабадзенкі.

Чытайце таксама:
Черта оседлости: жизнь минчанина Леонида Штутина
Какие памятники скоро появятся в Минске
Любимые истории минских экскурсоводов
-10%
-10%
-10%
-15%
-12%
-10%
0067704