Руслан Равяка,

Беларуская Вікіпедыя класічным правапісам ладзіць супольную працу, прысвечаную паўстанню Каліноўскага.

З 8 па 21 студзеня арганізаваны так званы "тэматычны тыдзень" да 150-годдзя паўстання 1863 году.

Здымак загружаны ў рамках тыдня. Групавае фота навучэнцаў Пецярбурскага ўнівэрсітэту. Злева направа: Станіслаў Багуцкі, Віктар Жылінскі, Уладзіслаў Красоўскі, Фелікс Рачкоўскі, Макс Дэмбіцкі, Уладзіслаў Квятнеўскі, Ігнаці Здановіч, Уладзіслаў Аскерка.
Здымак загружаны ў рамках тыдня. Групавае фота навучэнцаў Пецярбурскага ўнівэрсітэту. Злева направа: Станіслаў Багуцкі, Віктар Жылінскі, Уладзіслаў Красоўскі, Фелікс Рачкоўскі, Макс Дэмбіцкі, Уладзіслаў Квятнеўскі, Ігнаці Здановіч, Уладзіслаў Аскерка.

Гэта выдатная магчымасць пашырыць беларускую Вікіпедыю артыкуламі пра паўстанне Каліноўскага і тую эпоху.

Польскі, англійскі і расейскі раздзелы Вікіпедыі ўтрымліваюць дастаткова звестак па паўстанні, і патрабуецца нават проста перакладніцкая праца дзеля пашырэння беларускай прысутнасці ў энцыклапедыі.

Адміністратары Вікіпедыі заклікаюць таксама карыстацца наяўнымі беларускімі крыніцамі, паколькі звестак па беларускіх асобах няма або замала.

Спіс тэмаў і артыкулаў, якія трэба стварыць ці пашырыць, можна пабачыць тут - be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя: Праект: Тэматычны_тыдзень/Паўстаньне_Каліноўскага. Аднак кожны можа дадаць і артыкул па тэме, які не пазначаны ў спісе.

Працы хопіць на ўсіх. Напрыклад, дасюль у нас няма нават згадкі пра "Паўстанне 1863–1864 гадоў у Вялікім Княстве Літоўскім" ці апісанне 90% бітваў падчас паўстання.

За першыя чатыры дні ужо створана 20 артыкулаў.

Арганізатары запрашаюць усіх далучацца да праекту і дапамагчы беларускай Вікіпедыі пашырыць звесткі па паўстанні Кастуся Каліноўскага.

У гэты самы час на польскім раздзеле Вікіпедыі таксама арганізаваны тэматычны тыдзень, прысвечаны Студзеньскаму паўстанню (так у нашых суседзяў называецца паўстанне Каліноўскага). 
{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-20%
-25%
-18%
-35%
-15%
0063408