Надзея НІКАЛАЕВА,

Згодна з Праграмай развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады, на аснашчэнне вучэбных кабінетаў фізікі ў беларускіх школах прадугледжана выдаткаваць у 2013 годзе 150 млрд рублёў. Міністэрствам адукацыі вызначаны 222 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх плануецца поўнасцю абсталяваць кабінеты фізікі ў новым годзе.

Ва ўдзельнікаў навукова-метадычнага семінара "Фізіка ў школе: стан, праблемы, перспектывы", які прайшоў у пачатку студзеня ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, была магчымасць здзейсніць віртуальную экскурсію па будучым кабінеце фізікі. Уся камплектацыя кабінета будзе ажыццяўляцца па прынцыпе "ад разеткі да штор". Спецыялістамі Нацыянальнага інстытута адукацыі быў распрацаваны пералік адпаведных прыбораў і інструментарыю, які павінен быць прадстаўлены ў сучасным кабінеце фізікі.

Плануецца, што "абноўленыя" кабінеты фізікі будуць аснашчаны інтэрактыўнай дошкай, праектарам, маркернай (мабільнай) дошкай, камп'ютарнай тэхнікай, вэб-камерай, лічбавай камерай, сучасным тэлевізарам. У кабінеце будзе зручны настаўніцкі стол, якія сумяшчаецца з дэманстрацыйным, корпусная мэбля для наглядных і дыдактычных матэрыялаў. На вокнах абавязкова ўсталююць зацямненне. Таксама ў новым кабінеце будзе і новая сучасная лабаранцкая з капіравальным апаратам, сканерам і прынтарам, дзе знойдзецца месца і для абсталявання для ўрокаў астраноміі. Тэлескопамі плануюць аснасціць усе 222 школы. Прадугледжваецца месца і для набораў для лабараторных і практычных работ. Фактычна гэтыя кабінеты будуць выконваць функцыю рэсурсных цэнтраў. Кошт поўнай камплектацыі такога кабінета складае больш за 40 тысяч долараў.

Згодна з Праграмай развіцця агульнай сярэдняй адукацыі на 2007-2016 гады, з 2014 па 2016 год на аснашчэнне кабінетаў фізікі, хіміі і біялогіі прадугледжана выдаткоўваць па 475,5 млрд штогод. Не сакрэт, што нярэдка менавіта практычны тур становіцца сур'ёзнай перашкодай для беларускіх школьнікаў на міжнародных алімпіядах па вучэбных дысцыплінах. Напрыклад, на сёлетняй міжнароднай алімпіядзе па хіміі пры выкананні першага задання ад школьнікаў патрабавалася вывучыць хуткасць рэакцыі ўзаемадзеяння звычайнага і дэйтэрыраванага ацэтону. Уся справа ў тым, што дэйтэрыраваныя спалучэнні вельмі рэдкія і вельмі дарагія. Тым не менш кожнаму ўдзельніку алімпіяды было прадастаўлена па 3 мілілітры такога спалучэння.
-10%
-35%
-50%
-20%
-20%
-10%
0066856